Малака (паўвостраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мала́ка (тайск.: แหลมมลายู, малайск.: Tanah Melayu, таксама Малайскі паўвостраў (тайск.: คาบสมุทรมลายู, малайск.: Semenanjung Tanah Melayu)) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Азіі, паўднёвая частка паўвострава Індакітай.
Плошча каля 190 тыс. км², даўжыня (на поўдзень ад перашыйка Кра) 1300 км. Абмываецца на захадзе Андаманскім морам і Малакскім пралівам, на ўсходзе — Паўднёва-Кітайскім морам і яго Сіямскім залівам. Паўн. частка Малакі належыць Тайланду, паўднёвая — Малайзіі (Заходняя Малайзія).
У цэнтральнай частцы Малакі нізкія і сярэдневышынныя горы вышынёю да 2190 м (гара Тахан), расчлянёныя на асобныя масівы з пакатымі вяршынямі і стромкімі схіламі. На ўзбярэжжы забалочаныя нізіны. Складзены з палеазойскай тэтэрыгенна-карбанатнай тоўшчы з праслоямі вулканітаў. Горы ўтвораны з мезазойскіх тэрыгенных адкладаў з гарызонтамі кіслых вулканітаў. Кайназойскія адклады запоўнілі ўпадзіны. Радовішчы волава, вальфраму, баксітаў, золата, каменнага вугалю і інш. Клімат на поўначы субэкватарыяльны, мусонны, на поўдні — экватарыяльны. На раўнінах сярэднямесячныя тэмпературы круглы год 25—27 °C, ападкаў 1500—2000 мм, у гарах больш за 4000 мм за год. Рачная сетка густая, рэкі кароткія, мнагаводныя. Каля 70 % тэрыторыі ўкрыта густым трапічным лесам, пераважна вільготным, вечназялёным, з багатай флорай і фаўнай; на ўзбярэжжах — участкі мангравых лясоў.
Плантацыі рысу, каўчуканосаў, какосавай пальмы. На паўвостраве сталіца Малайзіі — горад Куала-Лумпур.
Remove ads
Літаратура
- Лаўрыновіч М. Малака // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads