Маларыта (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маларыта, Малая Рыта — рака ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Рыта (басейн Віслы).

Хуткія факты Маларыта, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Згодна з В. Жучкевічам назва ракі ўтворана ад асновы рыць[1].

Thumb
Балота Малеціна і ўрочышча Гліннае ля Маларыты

Гідраграфія

Даўжыня 30,5 км. Плошча вадазбору 602 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад аграгарадка Арэхава ад аўтадарогі Арэхава — Олтуш і з’яўляецца працягам канала Сярэдні Роў (раней выцякала з Арэхаўскага возера, але у выніку меліярацыйных работ выток ракі быў засыпаны). Вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Замшаны. Цячэ па Брэсцкім Палессі.

Даліна ракі невыразная. Схілы даліны спадзістыя, парэзаныя сеткай меліярацыйных каналаў, пад лесам і разараныя. Абалона двухбаковая, нізкая, асушаная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 6—8 м. Берагі выраўнаваныя, вышынёй да 2 м. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

На рацэ горад Маларыта. У басейне ракі возера Дворышчанскае[2].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads