Уцёскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уцёскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Уцёс.

Хуткія факты Уцёскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Лукаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Багушы, Млынок і Рагозніца)[2]. У 1964 годзе ў склад Малахавецкага сельсавета перададзена вёска Млынок[3]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Забярвечча[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Уцёскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[5].

26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны і ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозніца, Уцёс — былі далучаны да Малахавецкага сельсавета[6].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 569 чалавек[7], з іх 91,6 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,1 % — палякі[8].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads