Малая Грынеўшчына

былое паселішча і маёнтак, у тым ліку Грыневічаў, Валовічаў, Кіркораў і Асмалоўскіх, цяпер тэрыторыя Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці Р From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Малая Грынеўшчына або Кіркораўшчына — былы маёнтак, цяпер тэрыторыя Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Размяшчаўся каля цяперашніх вёсак Бабічэўка і Студзянец. , што існаваў з сярэдзіны

Хуткія факты Малая Грынеўшчына, Краіна ...

Упершыню згаданы ў сярэдзіне XVII стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Належаў Грыневічам, Валовічам, Кіркорам, Асмалоўскім.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, у складзе Надзейкавіцкай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі.

У XIX стагоддзі належаў Кіркорам, у гэты час яго часта называлі Кіркораўшчынай.

Маёнтак нелажаў да каталіцкай парафіі ў Шумячах, пазней да Мсціслаўскай і Крычаўскай парафій.

Паблізу, у суседнім маёнтку Бабылічы, які належаў Свяршчэўскім, быў касцёл да якога таксама хадзілі жыхары Малой Грынеўшчыны. Маёнтак Бабылічы таксама не захаваўся, станам на 2025 год, ёсць толькі рэшткі сядзібнага склепа і каталіцкіх могілак, у тым ліку з надмагіллямі Свяршчэўскіх.

Бліжэйшыя паселішчы — Бабічэўка, Студзянец, Надзейкавічы, Чэртаўшчына (цяпер Дружба) і Караблёва. Лес у бок Караблёва называўся Літвінаўкая.

Сядзіба ў Малой Грынеўшчыне (Кіркораўшчыне) не захавалася, мясцовасць пад палямі і лесам, часткова ў прыватным карыстанні. Пра маёнтка сведчаць толькі старыя тапонімы і ўспаміны жыхароў навакольных вёсак.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads