Малая Нява
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малая Нява (руск.: Ма́лая Нева́) — другі па велічыні рукаў дэльты Нявы пасля Вялікай Нявы. Адыходзіць ад яе ля Стрэлкі Васільеўскага вострава. Упадае ў Неўскую губу разам з Малой Неўкай паміж Пятроўскім і Крастоўскім астравамі. Даўжыня складае каля 4,25 км, шырыня — ад 200 да 400 м, глыбіня — 3—7 м.
З ракі Малая Нява выцякаюць рукавы Неўскай дэльты: Смаленка і Жданаўка.
Праз Малую Няву перакінутыя тры масты: Біржавы мост, Тучкоў мост, Мост Бетанкура. З 27 мая 2015 года пад Малой Нявой дзейнічае травалатарны тунэль, які злучае станцыю метро Спартыўная з Васільеўскім востравам.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads