Малая Плотніца

вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мала́я Пло́тніца[1] (трансліт.: Malaja Plotnica, руск.: Малая Плотница) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Размешчана за 10 км ад аўтадарогі Ганцавічы — Лагішын (Р105) і вёскі Бобрык, за 67 км ад горада Пінск. У вёсцы размяшчаюцца лясніцтва, базавая школа, дом малітвы і крама. На пачатак 1998 года пражывала 313 чалавек, было 139 гаспадарак.

Remove ads

Гісторыя

Вёска з’яўляецца даўняй вотчынай роду Завадскіх.

У 18421898 гадах у маёнтку Малая Плотніца дзейнічала Малаплотніцкая шкляная мануфактура. У канцы XIX стагоддзя ўладальнікамі сядзібы з’яўляюцца Аляксандр і Базыль Завадскія, пазней вёска пераходзіць да Атгона Завадскага

У пачатку XX стагоддзя дзейнічаюць народнае вучылішча (настаўнік К. Дыдышка), дзве рамесныя школы для моладзі бліжэйшых населеных пунктаў. Існавала царква.

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 544 чалавек у 136 дварах[2].

У маі 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 дом, забіта 11 чалавек[2].

Remove ads

Страчаная спадчына

Thumb
Сядзіба Завадскіх
  • Сядзіба Завадскіх.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads