Малое Запруддзе

вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мало́е Запру́ддзе[1] (трансліт.: Maloje Zapruddzie, руск.: Малое Запрудье) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад г. Валожына, 4 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 100 км ад Мінска. Транспартныя сувязі праз в. Гародзькі.

Рэльеф раўнінны, на ўсходзе цячэ р. Буянка (прыток р. Бярэзіна). Планіровачна складаецца з працяглай амаль прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі з завулкамі, забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на паўночнай ускраіне.

Remove ads

Гісторыя

У 1897 г. вёска ў Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З 1921 года ў Польшчы.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Лоскаўскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці, побач згадваецца засценак Запруддзе. З 25 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 21 верасня 1949 года арганізаваны калгас імя Свярдлова, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 16 ліпеня 1954 года ў Гародзькаўскім сельсавеце. З 26 лютага 1976 года землі ў складзе калгаса імя XXV з’езда КПСС (цэнтр — в. Лоск). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, магазін.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 327 жыхароў, 55 двароў.
  • 1904 год — 398 жыхароў.
  • 1921 год — 421 жыхар, 81 двор.
  • 1940 год — 499 жыхароў, 88 двароў.
  • 1959 год — 455 жыхароў.
  • 1994 год — 228 жыхароў, 115 гаспадарак.
  • 2008 год — 106 жыхароў, 65 гаспадарак.
  • 2019 год — 56 чал.

Інфраструктура

  • Магазін (2009).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads