Малое Магеланава Воблака

карлікавая галактыка спадарожнік Млечнага Шляху From Wikipedia, the free encyclopedia

Малое Магеланава Воблака
Remove ads

Мало́е Магела́нава Во́блака (ММВ, SMC, NGC 292) — карлікавая галактыка спадарожнік Млечнага Шляху. Знаходзіцца на адлегласці каля 60 кілапарсек у сузор’і Тукана і выглядае як воблака, якое цьмяна свеціцца, памерам каля 3°. Змяшчае 1,5 мільярда зорак. Малое Магеланава Воблака і Вялікае Магеланава Воблака акружаны агульнай абалонкай з нейтральнага вадароду, якую называюць Магеланава Сістэма.

Хуткія факты Гісторыя даследавання, Абазначэнні ...

Малое Магеланава Воблака названа ў гонар партугальскага мараплаўца Фернана Магеллана, які назіраў гэтую галактыку ў 1519 годзе ў час кругасветнага падарожжа.

На тэрыторыі Расіі, гэтак жа як і амаль ва ўсім Паўночным паўшар'і, Малое Магеланава Воблака не назіраецца.

Згодна з апублікаванымі у верасні 2014 года дадзенымі, па адной з мадэлей, праз 4 млрд. гадоў Млечны Шлях «паглыне» Вялікае і Малое Магеланава Аблокі, а праз 5 млрд. гадоў сам будзе паглынуты Туманнасцю Андрамеды[2].

У Малым Магеланавым Воблаку знаходзіцца звышхуткая ўцякаючая зорка[ru], якая адносіцца да тыпу жоўтых звышгігантаў[en] J01020100-7122208[3][4].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads