Вялікае Магеланава Воблака

карлікавая галактыка From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікае Магеланава Воблака
Remove ads

Вялікае Магеланава Воблака (ВМВ, англ.: Large Magellanic Cloud, LMC) — найбуйнейшая і самая масіўная галактыка-спадарожнік Млечнага Шляху, якая размешчана на адлегласці 50 кілапарсек ад яго. Папярочнік галактыкі складае 9,9 кілапарсек, а маса — 0,6–2×1010 M, яна змяшчае каля 5 мільярдаў зорак. Абсалютная зорная велічыня галактыкі ў паласе V складае −18,5m, а бачная — 0,4m. Бачныя на небе вуглавыя памеры складаюць 5,4° на 4,6°, хоць сама галактыка распасціраецца на значна большую вобласць.

Хуткія факты Гісторыя даследавання, Абазначэнні ...

Вялікае Магеланава Воблака часта адносяць да няправільных галактык, хоць у ім прысутнічае пэўная ўпарадкаванасць будовы, таму больш слушна класіфікаваць яго як магеланаву спіральную галактыку. Найбольш прыкметная частка Вялікага Магеланавага Воблака — перамычка, таксама прысутнічаюць дыск і гало, а спіральная структура хоць і назіраецца, але выяўлена слаба.

У Вялікім Магеланавым Воблаку вядома каля 3000 зорных скопішчаў, а ўсяго мае быць каля 4600 такіх аб’ектаў. Сістэма зорных скопішчаў у Вялікім Магеланавым Воблаку адрозніваецца ад такой у Млечным Шляху: у Вялікім Магеланавым Воблаку ёсць аб’екты, падобныя на шаравыя скопішчы нашай Галактыкі, але значна маладзейшыя. Рассеяныя ж скопішчы ў цэлым падобныя на тыя, што сустракаюцца ў Млечным Шляху.

Маса нейтральнага атамарнага вадароду ў галактыцы складае 7×108 M, а малекулярнага — ×108 M. Газ у Вялікім Магеланавым Воблаку менш засяроджаны ў цэнтры, чым зоркі, і назіраецца на больш далёкіх адлегласцях ад цэнтра. У галактыцы прысутнічае самая яркая вобласць H II ва ўсёй Мясцовай групе: 30 Залатой Рыбы, таксама вядомая як туманнасць Тарантул. У 1987 годзе ў галактыцы ўспыхнула адзіная ў ёй за гісторыю назіранняў звышновая SN 1987A — яна з’яўляецца найбліжэйшай да нас з часоў успышкі звышновай 1604 года.

Вялікае Магеланава Воблака прыкметна ўзаемадзейнічае з нашай Галактыкай, спадарожнікам якой з’яўляецца, а таксама з Малым Магеланавым Воблакам — сукупнасць Магеланавых Аблокаў і навакольных структур, такіх, як Магеланава Плынь, называецца Магеланавай сістэмай. Узаемадзеянне паміж гэтымі галактыкамі, а таксама прыліўнае ўздзеянне Млечнага Шляху прыкметна паўплывалі на будову галактыкі і гісторыю зоркаўтварэння ў ёй.

Вялікае і Малое Магеланавы Воблакі ў Паўднёвым паўшар’і вядомыя са старажытнасці, у Паўночным — як мінімум, з X стагоддзя. Сваю сучасную назву Магеланавы воблакі атрымалі ў гонар Фернана Магелана, які здзейсніў першае кругасветнае плаванне ў 1519–1522 гадах: адзін з членаў каманды Магелана, Антоніа Пігафета, даў апісанне гэтым аб’ектам. Вялікае Магеланава Воблака бачнае няўзброеным вокам, але яго можна назіраць толькі на поўдзень ад 20° паўночнай шыраты.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads