Малыя Косічы
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы́я Ко́січы[2] (трансліт.: Malyja Kosičy, руск.: Малые Косичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на ўсход ад Брэста, за 2 км ад аўтадарогі Брэст — Мінск, на поўдні і ўсходзе — меліярацыйныя каналы.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Remove ads
Гісторыя
У XX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы ў ліпені 1944 года поўнасцю спалілі вёску (пасля вайны адноўлена).
Насельніцтва
- 8 двароў, 51 жыхар (1921)
- 15 двароў, 52 жыхары (1940)
- 79 жыхароў (1959)
- 55 гаспадарак, 166 жыхароў (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads