Малыя Радванічы
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы́я Радва́нічы[2] (трансліт.: Malyja Radvaničy, руск.: Малые Радваничи), Зарэчныя Радванічы — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размешчаны за 32 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Вялікія Радванічы — Брэст.
Гідралагічны пост дзейнічае на рацэ Рыта.
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З 1861 года ўладанне М. Гутоўскага, якому належала 196 дзесяцін зямлі; сяляне Радваніцка-Зарэчнага сельскагаспадарчага таварыства мелі 341 дзесяціну зямлі. Дзейнічала школа граматы.
У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 6 двароў, загубілі 35 жыхароў; на фронце загінулі 15 вяскоўцаў, 5 — у партызанах.
4 верасня 1972 года да Малых Радванічаў далучана вёска Муры[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 117 двароў, 632 жыхары (1878)
- 86 двароў, 663 жыхары (1897)
- 356 жыхароў (1905)
- 65 двароў, 367 жыхароў (1921)
- 116 двароў, 494 жыхары (1940)
- 442 жыхары (1970)
- 230 гаспадарак, 670 жыхароў (1997)
- 213 гаспадарак, 611 жыхароў (2005)
Эканоміка
Землі ў складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).
Славутасці
- Магіла ахвяр фашызму (1942) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000109
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads