Малыя Радванічы

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Малыя Радванічыmap
Remove ads

Малы́я Радва́нічы[2] (трансліт.: Malyja Radvaničy, руск.: Малые Радваничи), Зарэчныя Радванічы — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчаны за 32 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Вялікія Радванічы — Брэст.

Гідралагічны пост дзейнічае на рацэ Рыта.

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З 1861 года ўладанне М. Гутоўскага, якому належала 196 дзесяцін зямлі; сяляне Радваніцка-Зарэчнага сельскагаспадарчага таварыства мелі 341 дзесяціну зямлі. Дзейнічала школа граматы.

У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 6 двароў, загубілі 35 жыхароў; на фронце загінулі 15 вяскоўцаў, 5 — у партызанах.

4 верасня 1972 года да Малых Радванічаў далучана вёска Муры[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 117 двароў, 632 жыхары (1878)
  • 86 двароў, 663 жыхары (1897)
  • 356 жыхароў (1905)
  • 65 двароў, 367 жыхароў (1921)
  • 116 двароў, 494 жыхары (1940)
  • 442 жыхары (1970)
  • 230 гаспадарак, 670 жыхароў (1997)
  • 213 гаспадарак, 611 жыхароў (2005)

Эканоміка

Землі ў складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).

Славутасці

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads