Манама

From Wikipedia, the free encyclopedia

Манамаmap
Remove ads

Манама (араб. المنامة, Al-Manāmah) — самы вялікі горад у Бахрэйне, сталіца краіны. 162 000 жыхароў (2001), што складае чацвёртую частку агульнай колькасці насельніцтва Бахрэйну.

Хуткія факты Манама, Краіна ...

Манама ўзгадваецца ў ісламскіх хроніках з 1345 года. Была заваявана ў 1521 годзе партугальцамі, пасля пкрсамі ў 1602 годзе. З 1783 года была пад уладай дынастыі Аль Каліфаў. У 1958 годзе Манама была абвешчаная вольным портам, а ў 1971 годзе стала сталіцай незалежнага Бахрэйну.

Эканамічная база Манамы ідэнтычная базе ўсяго Бахрэйну — здабыча і перапрацоўка нафты, будаўніцтва караблёў, рыбалоўства. Манаму абслугоўвае міжнародны аэрапорт на востраве Аль-Мухарак, з горадам яго злучае шаша, якая пракладзеная па дамбе. У Манаме знаходзіцца і ўніверсітэт Бахрэйну, які распачаў сваю дзейнасць у 1986 годзе.

Раней Манама існавала як адзін з раёнаў Бахрэйну, а з 3 ліпеня 2002 года ўвайшла ў склад адной з пяці губерняў (Сталічная губерня).

Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпература студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў выпадае каля 90 мм у год.

Remove ads

Клімат

Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпература студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў каля 90 мм у год.

Больш інфармацыі Клімат Манамы, Паказчык ...
Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads