Жэронімуш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэронімушmap
Remove ads

Кляштар еранімітаў у Лісабоне, Жэронімуш (парт.: Mosteiro dos Jerónimos) — самы грандыёзны помнік познегатычнага мануэлінскага стылю партугальскай архітэктуры. Знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва. Кляштарныя будынкі раскінуліся ў лісабонскім прадмесці Санта-Марыя-дэ-Белен (Віфлеем) непадалёк ад аднайменных вежы і палаца.

Хуткія факты Жэронімуш, Краіна ...

Заснаваны Генрыхам Мараплаўцам у 1450 г., кляштар непарыўна звязаны з гісторыяй Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Менавіта тут Васка да Гама і яго спадарожнікі правялі ў малітве ноч перад адплыццём у бок Індыі. Будаўніцтва вялося на грошы, выгандлёваныя ад перапродажу індыйскіх спецый, з 1502 па 1520 і з 1550 па 1580 гг., а затым быў адноўлены ў XIX ст.

Апроч каралёў Мануэла I і Жуана III, у кляштары пахаваны Васка да Гама, Камоэнс і Фернанда Песоа.

13 снежня 2007 года ў кляштары падчас саміту лідараў краін-членаў Еўрапейскага саюза, які праходзіў у ім, быў падпісаны Лісабонскі дагавор.

У заходнім крыле кляштара знаходзіцца Нацыянальны археалагічны музей.

Remove ads

Гл. таксама

  • Манастыр у Алкабасе
  • Манастыр у Батальі
  • Манастыр у Тамары


Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads