Манылы (карная аперацыя)
Карная аперацыя нямецкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аперацыя «Манылы» (ням.: Unternehmen Manyly) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскай брыгады «Штурмавая» і мясцовага насельніцтва ў раёне вёскі Манылы і ў Маныльскім лесе (Лагойскі раён), а таксама ў Барысаўскім, Плешчаніцкім і Смалявіцкім раёнах 2—14 красавіка 1943 года.
Remove ads
Ход аперацыі
Аперацыя праводзілася сіламі 2-га паліцэйскага палка з прыдадзенымі яму танкавай ротай, 2 мінамётнымі і 1 сапёрным узводамі. Ажыццяўлялася ў тры этапы, кожны меў сваю кодавую назву: «Манылы» — 2—4 красавіка, «Вясна — Поўдзень» («Lenz — Süd») — 6—8 красавіка, «Вясна — Поўнач» («Lenz — Nord») — 8—14 красавіка. Карнікам не ўдалося акружыць і знішчыць брыгаду. Нанёсшы праціўніку страты (каля 20 забітых і параненых), партызаны адышлі ў паўночным напрамку.
Карнікі расстралялі 723 чалавека, у тым ліку ў вёсках Бабі Лес 48 чалавек, Замлынне 18 чалавек, Востраў 19 чалавек, Расошнае 43 чалавекі, Туры 34 чалавекі, Хаценава 177 чалавек, Яловіца 28 чалавек (Смалявіцкі раён), Іканаўка 20 чалавек, Пархава 38 чалавек (Лагойскі раён) і іншых, 278 мужчын і 253 жанчыны былі адпраўлены на катаржныя работы. Карнікі захапілі 850 цэнтнераў збожжа, 327 цэнтнераў бульбы, 11 цэнтнераў ільновалакна, разбурылі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку 11 млыноў, шмат якія вёскі спалілі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads