Манітобскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манітобскі ўніверсітэт (англ.: University of Manitoba) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1877 годзе, гэта першы універсітэт у Заходняй Канадзе. Манітобскі ўніверсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам правінцыі як па колькасці студэнтаў, так і па плошчы кампуса. Сярод выпускнікоў універсітэта ёсць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, лаўрэаты прэміі Акадэміі, узнагароджаныя ордэнам «За заслугі» і алімпійскія медалісты.
Структура
- Факультэт сельскай гаспадаркі і харчавання
- Школа сельскай гаспадаркі
- Факультэт архітэктуры
- Школа мастацтва
- Факультэт мастацтваў
- Школа бізнесу
- Факультэт адукацыі
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт навакольнага асяроддзя, зямлі і рэсурсаў
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
- Факультэт навук пра здароўе
- Школа стаматалагічнай гігіены
- Каледж стаматалогіі
- Каледж медыцыны
- Каледж медсястрынства
- Каледж фармацыі
- Каледж навук пра рэабілітацыю
- Факультэт кінезіялогіі і рэкрэацыйнага менеджменту
- Факультэт права
- Факультэт музыкі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльнай працы
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манітобскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads