Рыта Дакота

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыта Дакота
Remove ads

Рыта Дакота, сапраўднае імя — Маргарыта Сяргееўна Герасімовіч (нар. 9 сакавіка 1990, Мінск) — расійская і беларуская спявачка, кампазітар і аўтар-выканаўца.

Хуткія факты Рыта Дакота, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 9 сакавіка 1990 года ў Мінску. Бацька: Сяргей Герасімовіч — інжынер гуказапісу; маці: Святлана Герасімовіч — выхавальніца ў дзіцячым садку.

Пачатак музычнай кар’еры

У 5 гадоў пачала займацца музыкай[1]. Калі Рыце споўнілася 7 гадоў, мама запісала яе ў музычную школу. Педагогі вызначылі Рыту ў клас фартэпіяна, а тэхніку вакалу яна вывучала самастойна, запісаўшыся ў школьны хор. Ездзіла на розныя конкурсы і фестывалі, перамагла ў конкурсе «Квітней, Беларусь».

У 10 гадоў напісала сваю першую песню.

У 2004 годзе Рыта пачала пісаць песні для ўласнага панк-гурта[1].

Скончыўшы школу, Рыта збіралася паступіць у музычны каледж імя М. І. Глінкі, але перадумала і паступіла ў студыю вакалу «Фортэ» ў Мінску. У той жа час Рыта захапілася графіці і вучылася маляваць. Тады ў Мінску гасцявалі графітнікі з Партугаліі, яны ўбачылі малюнкі спявачкі і апісалі іх як «дакотат», якое перакладаецца як «шматграннасць». Так з’явіўся псеўданім Дакота.

Рыта атрымала вышэйшую адукацыю ва УДІКу[2] па спецыяльнасці гукарэжысёр.

Thumb
Улад Сакалоўскі і Рыта Дакота на Видфест 2018 у Санкт-Пецярбургу

У 2005 годзе прыняла ўдзел у беларускім музычным конкурсе «Зорны дыліжанс».

«Фабрыка зорак»

У 2007 годзе 17-гадовая Рыта прыехала з Мінска на маскоўскі кастынг сезона «Фабрыка зорак». Дзяўчына марыла не пра ўласны удзел, а ёй хацелася паказаць дыскі са сваёй музыкай вядомым расійскім прадзюсарам. Рыту запрасілі ўдзельнічаць у конкурсным адборы, і яна не адмовілася і паспяхова прайшла кастынг. На ўсіх этапах праекта Дакота выконвала свае ўласныя песні, і пісала кампазіцыі для калег па праекце. Хітом стала песня «Спички», якую з Інтэрнэту спампавалі больш за мільён разоў. На праекце Рыта пазнаёмілася з будучым мужам Уладам Сакалоўскім.

Сольны праект

Пасля завяршэння праекта Рыта знікла з тэлеэкранаў, таму што спяваць чужыя песні яна не хацела і марыла стаць «спеўным аўтарам». Арганізавала свой рок-гурт Monroe, з якім яна выступала на музычных фестывалях «Нашествие» і «Kubana».

Яе песні пачалі купляць вядомыя выканаўцы — Ёлка, Зара, Святлана Лабада. Рыта з’яўляецца сааўтарам трэка «Твои глаза».

У 2015 годзе выканаўца прыняла ўдзел у праекце «Главная сцена»[3] на канале «Расія-1» і з аўтарскімі кампазіцыямі выйшла ў паўфінал конкурсу. Яе настаўнікам на праекце стаў вядомы прадзюсар[4] Віктар Дробыш.

У 2016 годзе Рыта Дакота запісала трэк «Полчеловека».

Псеўданім

Выступае Маргарыта пад псеўданімам «Дакота», што ў перакладзе з партугальскага сленгу азначае «шматгранная, незвычайная».

Remove ads

Асабістае жыццё

Былы муж — Улад Сакалоўскі, з якім удзельнічала разам у праекце «Фабрыка зорак-7». Ёсць дачка Мія[5] .

Дыскаграфія

Студыйны альбом

  • Стаи Китов (2020)

Сінглы

  • Спички (2008)
  • Полчеловека (2016)
  • Боюсь, что да (2017)
  • Кто (2017)
  • Нежность (2018)
  • Цунами (2018)
  • Новые линии (2019)
  • Не умеешь любить (2019)
  • Мантра (2019)
  • #Фиолет (feat. Каця Коўская) (2019)
  • Застрелить (2019)
  • Электричество (2020)
  • Косуха (2020)
  • Уходи (2020)
  • Колыбельная (2020)

Удзел на альбоме іншых выканаўцаў

  • L’One — «Гравитация» («Музыка.Счастье.Любовь»)

Удзел у зборніках

Відэакліпы

Больш інфармацыі Год, Кліп ...

Зноскі

  1. ТГ. «Тузін. Перазагрузка». Дакота. Tuzin.fm (12 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 1 красавіка 2020.
  2. ВГИК: Творческая жизнь. vgik.info. Праверана 15 студзеня 2020.
  3. Рита Дакота: фото, биография, фильмография, новости - Вокруг ТВ. (англ.). Вокруг ТВ. Праверана 15 студзеня 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads