Святлана Сяргееўна Лабада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святла́на Сярге́еўна Лабада́ (укр.: Світла́на Сергі́ївна Лобода́), таксама вядомая як LOBODA (нар. 18 кастрычніка 1982 года, Кіеў, УССР, СССР) — украінская спявачка, вядучая, аўтарка песень, дызайнер. Заслужаная артыстка Украіны (2013)[7].
Стваральніца ўласнай маркі адзення «F*ck'n' macho», былая салістка групы «ВІА Гра» (2004).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 18 кастрычніка 1982 года ў Кіеве ў сям’і Сяргея Васілевіча Лабады і Наталлі Васілеўны Лабады. Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, дырыжыравання і акадэмічнага вакалу[8].
Пасля атрымання першай музычнай адукацыі паступіла ў Кіеўскую эстрадна-цыркавую акадэмію на аддзяленне эстраднага вакалу. У гэты перыяд становіцца ўдзельніцай папулярнага музычнага калектыву «Капучына», прадзюсарам якога з’яўляўся Віктар Дарашэнка.
Пасля працы ў групе Лабада ўдзельнічала ў першым украінскім мюзікле «Экватар» (рэж. Віктар Шулакоў), дзе атрымала адну з галоўных роляў — дзікункі Міраны[9]. У перыяд існавання мюзікла ў шырокую ратацыю былі выпушчаны песня і відэаролік — «Чёрный ангел», запісаныя і знятыя са Святланай Лабадой.
2004—2009
У снежні 2004 года Святлана Лабада сумесна з Тарасам Дземчуком запісала кампазіцыю «Чёрно-белая зима». Гэтая кампазіцыя выклікае вялікую цікавасць як ва Украіне, так і за яе межамі. Відэа на песню актыўна ратыравалася на ўкраінскіх і расійскіх тэлеканалах. У 2005 годзе кліп на наступны сінгл «Я забуду тебя» атрымаў першую прэмію на фестывалі замежных кліпаў у Партугаліі.
У 2006 годзе выйшаў кліп, а затым і сінгл «Чёрный ангел», а пасля паездкі ў Японію Лабада запісала кампазіцыю «Постой, мущина». У гэтым жа годзе вяла праграму «Шоумания» на «Новым канале», а ў 2007 годзе стала вядучай праекта «Міс СНД» на тэлеканале «ТЕТ». Адкрыла ўласнае турыстычнае агенцтва «Happy Vacations». У кастрычніку 2007 года выйшаў кліп на лірычную песню «Счастье».
У 2008 годзе пачалося стварэнне калекцыі маладзёжнага адзення «F*ck the macho», у тым жа годзе выходзіць другі альбом — «Не мачо». 18 кастрычніка Святлана Лабада стала лаўрэатам прэміі «Нацыянальны Алімп» у намінацыі «Арыгінальны стыль выканання». У 2009 годзе выйшла другая лінія адзення ад Лабады.
Еўрабачанне 2009

Вясной 2009 года сінгл «Be My Valentine» быў прадстаўлены для ўдзелу ва ўкраінскім адборачным туры песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2009». 8 сакавіка Лабада перамагла ў адборачным конкурсе «Еўрабачанне 2009» і заслужыла права прадстаўляць Украіну ў фінальнай частцы конкурсу. 18 сакавіка прэзентавала кліп Be My Valentine (Anti-crisis girl!).
На цырымоніі адкрыцця «Еўрабачання 2009» спявачка з’явілася ў бінтах і з ранамі на целе. Гэта быў грым, закліканы прыцягнуць увагу да сацыяльнай акцыі Лабады — «Скажы стоп гвалту ў сям’і», заснаванай на барацьбе з хатнім гвалтам. Пасля да гэтай акцыі далучылася французская спявачка Патрысія Каас[10]. На конкурсе заняла 12-е месца ў фінале.
У студзені 2010 года выйшаў відэакліп на песню «Жить легко», дзе Лабада паўстае 100-кілаграмовай таўстушкай, якой яна стала пасля правалу на Еўрабачанні. Услед за «Жить легко» Лабада запісала дуэтную песню «Сердце бьётся» з фабрыкантам Максам Барскіх, а неўзабаве выйшаў відэакліп, які стаў найдарожчым у гісторыі ўкраінскага шоў-бізнесу.

LOBODA
У 2010 годзе Святлана Лабада афіцыйна перайменавала свой музычны праект і зарэгістравала брэнд і гандлёвую марку «LOBODA».
На пачатку 2012 года Лабада адправілася ў ЗША, дзе працавала, сумяшчаючы запіс у студыях, майстар-класы па вакале і харэаграфіі. Зняла кліп на новы сінгл «Облака».
12 красавіка 2012 года ў Crystal Hall LOBODA прадставіла LIVE SHOW «Начало», з якім амаль год гастралявала па Украіне. У чэрвені выйшла новае відэа на песню «What about U», запісаную адмыслова для чэмпіянату EURO 2012.
У 2012 годзе LOBODA стала трэнерам у талент-шоу «Голас. Дзеці» на канале 1+1[11]. У лютым 2013 года прадставіла новы сінгл «Нежность». 17 сакавіка 2013 года на тэлеканале «Інтэр» адбылася прэмія «Yuna», у ходзе якой спявачка прадставіла свой новы сінгл пад назвай «Под лёд».
У канцы чэрвеня 2013 года Лабадзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Украіны».
25 кастрычніка 2013 года LOBODA прадставіла новы сінгл пад назвай «Город под запретом». 1 лістапада 2013 года выпусціла сінгл «Кохана» — першую працу на ўкраінскай мове.
26 снежня 2014 года Святлана Лабада атрымлівае прэмію «Песня года-2014» за свой сінгл «Город под запретом»[12]. 31 снежня 2014 года прайшлі два сольных канцэрты ў Кіеве: у клубе TSARSKY і ў вялікім канцэрт-холе Stereo Plaza. Акрамя ўжо вядомых песень са сцэны ўпершыню прагучалі прэм’ерныя песні «Пора домой» і «Не нужна»[13].
26 сакавіка 2015 года ў Палацы Украіны адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміямі YUNA 2015, дзе LOBODA і Emin атрымалі перамогу ў намінацыі «Найлепшы дуэт» за іх сумеснае тварэнне «Смотришь в небо»[14][15].
8 верасня 2015 года LOBODA прадставіла арыгінальны кавер на песню Кузьмы Скрабіна «Нікому те не треба»[16]. 4 лістапада 2015 года LOBODA адпраўляецца ў тур па гарадах Украіны са сваім новым шоў «Пора домой». Падчас тура прадставіла новыя песні «К чёрту любовь», «Ангелок», «Твои глаза» і «Не люби»[17].
11 студзеня 2016 года Лабада прадставіла правакацыйную кампазіцыю пра жаночае каханне «К чёрту любовь»[18], а 19 лютага 2016 года адбылася прэм’ера відэакліпа[19].
9 мая 2016 года адкрыла канцэрт тэлеканала «Інтэр», прысвечаны 71-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выканаўшы песню Булата Акуджавы «Десятый наш десантный батальон». Закрыла канцэрт ваеннай песняй «Журавли»[20][21].
30 чэрвеня 2016 года Аргкамітэт міжнароднага конкурсу «Міс Украіна-Сусвет 2016» афіцыйна прызнаў LOBODA самай яркай прадстаўніцай музычнай індустрыі і ўзнагародзіў тытулам «Самая прыгожая спявачка краіны»[22].
6 верасня 2016 года адбылася прэм’ера сінгла «Твои глаза»[23], а 9 лістапада 2016 года — прэм’ера відэакліпа[24]. Сінгл 5 тыдняў утрымліваў лідарства ў iTunes краін СНД[25].
19 лістапада 2016 года атрымала статуэтку «Залатога Грамафона» ў Маскве за песню «К чёрту любовь»[26].
8 сакавіка 2017 года LOBODA зладзіла трохгадзіннае шоу ў кіеўскім Палацы спорту і прадставіла новы альбом «H2Lo», над якім працавала пяць гадоў. У сваёй новай праграме артыстка спалучала як ужо вядомыя трэкі, так і новыя песні. У гэты вечар прагучалі сем новых сінглаў: «Париж», «Невеста», «Случайная», «Стерва» і іншыя[27].
Remove ads
Сям’я
- Дзядуля — Васіль Лабада працаваў у міліцыі, потым у КДБ, ён шмат ездзіў па свеце па справах службы, у 1958 годзе жыў больш за паўгады на Кубе. У той час Фідэль Кастра і Чэ Гевара рыхтавалі рэвалюцыю, ён жыў у джунглях і дапамагаў распрацоўваць планы звяржэння кубінскага дыктатара Фульхенсіа Батысты, дзядуля памёр, калі Святлана была маленькай[28].
- Бабуля — Людміла Лабада — оперная спявачка.
- Бацька — Сяргей Васільевіч Лабада (нар. 1957) — узначальвае перонную службу на авіязаводзе.
- Маці — Наталля Васільеўна Лабада (нар. 1957) — працуе ў Кіеве спецыялістам па энергазберажэнні.
- Малодшая сястра — Ксенія Сяргееўна Лабада (нар. 1992)
- Былы фактычны муж — Андрэй Пятровіч Цар (прозвішча пры нараджэнні укр.: Онищак) (нар. 18 верасня 1987 года, Львоў)[29][30][31] — танцор, харэограф, працаваў з балетам Святланы Лабады і балетам Freedom, дыджэй і спявак[32][33][34][35]. 1 кастрычніка 2014 года спявачка афіцыйна заявіла пра тое, што разлучылася з грамадзянскім мужам Андрэем Царом.
- Дачка — Евангеліна Андрэеўна Цар (нар. 9 красавіка 2011 года). 22 верасня 2015 года спявачка ўпершыню паказала дачку грамадскасці[36].
Remove ads
Творчасць
Альбомы
Зборнікі
Альбомы рэміксаў
У складзе групы «ВІА Гра»
Сольныя кліпы
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 сакавіка 2021.
- Томин А. Лобода опровергла отказ от украинского гражданства // Московский комсомолец — Россия: Московский комсомолец, 2022. — 700000 экз. — ISSN 1562-1987; 1606-531X; 1857-3738 Праверана 17 сакавіка 2022.
- Светлана Лобода отреагировала на слухи о мальтийском гражданстве // Lenta.ru — 2022. Праверана 17 сакавіка 2022.
- Discogs — 2000.
- BEAT Music Label Roster // Beat Music Праверана 10 ліпеня 2022.
- Светлана Лобода (руск.)(недаступная спасылка). hochu.ua. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
- Исполнитель(недаступная спасылка). Russkoje Radio Baltija. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
- Лобода стала звёздным тренером шоу «Голос» Архівавана 23 лютага 2014.
- LOBODA отметила Новый год вместе с фанатами(недаступная спасылка) (5 января 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2015. Праверана 21 ліпеня 2017.
- LOBODA — Нікому то не треба . SoundCloud. Праверана 9 верасня 2015.
- Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2015. Праверана 19 лістапада 2015.
- Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 9 сакавіка 2016.
- LOBODA. LOBODA — К ЧЕРТУ ЛЮБОВЬ (ПРЕМЬЕРА КЛИПА) (19 лютага 2016). Праверана 9 сакавіка 2016.
- LOBODA. LOBODA - Десятый наш десантный батальон (Концерт «Победа. Одна на всех», ИНТЕР) (10 мая 2016). Праверана 4 чэрвеня 2016.
- LOBODA. LOBODA — Журавли (Концерт «Победа. Одна на всех», ИНТЕР) (10 мая 2016). Праверана 4 чэрвеня 2016.
- Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 9 лістапада 2016.
- LOBODA. LOBODA — Твои глаза [AUDIO] (6 верасня 2016). Праверана 9 лістапада 2016.
- LOBODA. LOBODA — Твои Глаза [Премьера Клипа] (8 лістапада 2016). Праверана 9 лістапада 2016.
- Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2016. Праверана 9 лістапада 2016.
- Светлана Лобода устроила «Космическое» шоу в рамках презентации нового альбома . Интернет-журнал #БУКВЫ (10 сакавіка 2017).
- Царь Андрей Петрович | Правда ПФО Архівавана 15 ліпеня 2017.
- LOBODA: «Мы с Андреем не пережили кризис пяти лет»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 21 ліпеня 2017.
- Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). www.loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads