Тузін. Перазагрузка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тузін. Перазагрузка
Remove ads

Тузін. Перазагрузка – альбом-складанка 12 беларускіх англамоўных, рускамоўных і італьянамоўных гуртоў і сольных выканаўцаў, якія зрабілі каверы на сваі песні на беларускай мове[1][2]. Кампакт-дыск выдадзены грамадскай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з музычным парталам Тузін Гітоў пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Беларускага Радыё Рацыя ў снежні 2009 года[3]. Ідэя Сяргея Будкіна[4][5][6].

Хуткія факты Тузін. Перазагрузка, Альбом-складанка ...
Remove ads

Спіс кампазыцый

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Прыём крытыкаў

Дзмітрый Калдун вызначаў для Тузін Гітоў сярод найлепшых песень складанкі «Чароўны кролік» Юрыя Дземідовіча і «Студзень» «Hair Peace Salon»[7]. Эксперт Тузін Гітоў Севярын Квяткоўскі падтрымаў усе спробы артыстаў заспяваць па-беларуску[8]. Таццяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» адзначала, што «беларускамоўныя песні „Atlantica“ і „Da Vinci  (руск.)“ на адным зборніку з „Серебряной свадьбой“ і „Tanin Jazz“» уражваюць[9].

На цырымоніі Рок-каранацыя 2009 альбом-складанка быў абраны пераможцам у намінацыі «Праект года»[10].

Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісце да Будзьма беларусамі! асабліва адзначыў зборнік, бо «ідэя цудоўная»[11]! Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы з якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасць»[11]. Дырэктар радыёканала «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасць гуказапісаў і з задавальненнем прапануюць кампазіцыі слухачам[11].

У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Бяжы» Анастасіі Шпакоўскай і Naka ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 года)[12].

Remove ads

Заўвагі

  1. Новы наўмысна напісаны для складанкі спеў.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads