Маргарэт (прынцэса Вялікабрытаніі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маргарэт (прынцэса Вялікабрытаніі)
Remove ads

Прынцэса Маргарэт, графіня Сноўдан (Маргарэт Роўз, англ.: Margaret Rose; 21 жніўня 1930 — 9 лютага 2002) — член каралеўскай сям’і Вялікабрытаніі, дачка караля Георга VI, малодшая і адзіная сястра каралевы Лізаветы II.

Хуткія факты Маргарэт, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Прынцэса Маргарэт нарадзілася 21 жніўня 1930 года ў замку Глэміс, у Шатландыі. Яна была малодшай дачкой Георга VI і Лізаветы Боўз-Лаян. Прынцэса была ахрышчана ў капліцы Букінгемскага палаца. Яе хросным бацькам стаў старэйшы брат яе бацькі — будучы Эдуард VIII, а хроснай маці — Інгрыд, народжаная прынцэса Швецыі, каралева Даніі некалькімі гадамі пазней.

Большую частку дзяцінства правяла з бацькамі і сястрой. Яе жыццё рэзка змянілася ў 1936 годзе, калі яе дзядзька па бацькоўскай лініі, кароль Эдуард VIII, адрокся ад прастолу, каб ажаніцца з двойчы разведзенай амерыканкай Уоліс Сімпсан: бацька Маргарэт прынц Альберт стаў каралём Георгам VI, маці — каралевай-кансортам, а сястра меркаванай спадчынніцай прастола, у той час як Маргарэт стала другой у чарзе на трон.

Падчас Другой сусветнай вайны дзве сястры засталіся ў Віндзорскім замку, нягледзячы на шматлікія бамбардзіроўкі Лондана і прапановы эвакуіраваць іх у Канаду. У гады вайны Маргарэт лічылася занадта малады для выканання якіх-небудзь афіцыйных абавязкаў і замест гэтага працягнула сваю адукацыю.

Маргарэт была неадназначным членам брытанскай каралеўскай сям’і. Прынцэса стала мэтай папарацы з-за свайго выгаднага становішча і незвычайных для члена каралеўскай сям’і паводзін. Яе заўважалі ў таварыстве Джона Тэрнера, які пасля стаў прэм’ер-міністрам Канады.

Remove ads

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Princess Margaret // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  3. The London Gazette 33636 — вып. 33636. — С. 5225. Праверана 4 красавіка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q109161965'></a>
  4. https://www.royal.uk/princess-margaret Праверана 4 красавіка 2020.
  5. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads