Марка Цэпенкаў

Балгарскі фалькларыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Марка Цэпенкаў
Remove ads

Марка Костаў Цэпенкаў (па-балгарску i па-македонску Марко Костов Цепенков; 1829, Прылеп1920, Сафія) — балгарскі[3][4] фалькларыст, найвыбітнейшы збіральнік македонскай вуснай народнай творчасці. Нарадзіўся ў Прылепе ў вельмі беднай сям'і. Праз нястачу не змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У 1856 годзе пад уплывам дзейнасці Дзімітра Міладзінава пачаў збіраць вусную народную творчасць. Сярод усіх фалькларыстаў Марка Цэпенкаў мае найдаўжэйшую збіральніцкую практыку — больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасці з'яўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фалькларыстаў. Сабраў больш за 5500 прыказак і прымавак, 150 песень, 100 загадак, больш за 200 тлумачэнняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпенкаў збіраў у ваколіцах Прылепа, а таксама Біталы, Скоп'я, Штыпа, Велеса і Дэбара. Запісы публікаваў у "Зборніку народнай творчасці, навукі і літаратуры" ў Сафіі.

Хуткія факты Марка Цэпенкаў, Дата нараджэння ...

Акрамя збірання фальклору пісаў стылізаваныя пад фальклорную паэзію вершы.

Памёр Марка Цэпенкаў у нястачы, самотны і забыты 29 снежня 1920 у Сафіі, дзе і быў пахаваны.

Remove ads

Зноскі

  1. Swartz A. Marko Cepenkov // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q461'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1201876'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q302817'></a>
  2. Marko Cepenkov // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16744133'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads