Маркоўнік цмяналісты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марко́ўнік цмяналісты[1] (Anthriscus cerefolium) — від кветкавых раслін роду Маркоўнік (Anthriscus) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Remove ads
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 15—20 см. Корань верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, галінастае амаль ад асновы, апушанае ў вузлах і ўздутае пад імі. Лісце тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце на чаранках, сцябловае — сядзячае з похвамі, укрытае раснічкамі. Кветкі белага колеру, з пяццю пялёсткамі, у 3—6-прамянёвых парасоніках на кароткіх кветаносах або амаль сядзячых. Плод — віслаплоднік даўжынёй 7—10[1] мм.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Заходняй і Сярэдняй Азіі, на Каўказе.
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[2]. Расце на лугах, узлесках і палянах, у разрэджаных лясах, парках і садах, агародах, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Гаспадарчае значэнне
Лекавая і прыпраўная расліна. З пладоў атрымліваюць эфірны алей з пахам анісу. Меданос.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Купырь бутенелистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads