Пярэдняя Азія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пярэдняя Азіяmap
Remove ads

Пярэдняя Азія (Заходняя Азія, Паўднёва-Заходняя Азія) — геаграфічны рэгіён у Азіі, які ўключае ў сябе, з геаграфічнага пункта гледжання, Закаўказзе, Капетдаг, Малаазіяцкае, Армянскае і Іранскае нагор’і, Месапатамію, Аравійскі паўвостраў і Левант, а з палітычнага пункта гледжання тры рэгіёна — Блізкі Усход (без Афрыканскай часткі), Сярэдні Усход і Паўднёвы Каўказ (часткова).

Thumb
Пярэдняя Азія на карце свету
Хуткія факты Пярэдняя Азія, Кантынент ...
Thumb
Пярэдняя Азія
Remove ads

Геалагічная будова

Большая частка Заходняй Азіі запоўнена горнымі сістэмамі Альпійскай геасінклінальнай вобласці, якія з’яўляюцца працягамі горных сістэм Паўднёвай Еўропы. У рэльефе яны выяўлены ў выглядзе нагор’яў з адносна прыпаднятымі ўкраіннымі ланцугамі і апушчанымі ўнутранымі пласкагор’ямі. На поўдзень ад іх прычляняецца Аравійска-Сірыйская глыба, якая ўяўляе частку Афрыканскай платформы. Аравійская вобласць ва ўсіх адносінах бліжэй да Паўночнай Афрыкі, чым да астатняй Азіі.

Remove ads

Прыродныя характарыстыкі

Агульнай характарыстыкай з’яўляецца перавага арыдных ландшафтаў з шырока распаўсюджанымі пустынямі, паўпустынямі і сухімі стэпамі, наяўнасцю вялікіх бяссцёкавых абласцей. Лепшай увільготненасцю адрозніваюцца ўзбярэжжы Міжземнага, Чорнага, поўдня Каспійскага мораў, а таксама паўднёвы захад Аравійскага паўвострава і некаторыя горныя раёны.

Рэгіён багаты нафтай (галоўным чынам у басейне Персідскага заліва і Каспійскага мора).

Важную ролю ў сельскай гаспадарцы большасці краін Пярэдняй Азіі адыгрывае наяўнасць пашавых угоддзяў, што вызначае развіццё тут жывёлагадоўлі (у многіх раёнах — качавога).

Remove ads

Сучасны палітычны падзел

Варта адзначыць, што Азербайджан і Грузію адносяць часткова або цалкам да спісу еўрапейскіх краін. Уключэнне Азербайджана і Грузіі ў спіс краін Заходняй Азіі, грунтуецца перш за ўсё на частковым геаграфічным размяшчэнні паміж Еўропай і Азіяй [3]

У наш час гэты рэгіён ахоплівае тэрыторыі дзяржаў:

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца таксама большасць часткова прызнаных дзяржаў свету:

А таксама непрызнаная дзяржава:

Асноўныя этнічныя групы рэгіёна:

Зноскі

  1. (unspecified title)World Bank Open Data. Праверана 22 кастрычніка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21540096'></a>
  2. UNESCO Institute for Statistics
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3152127'></a>
  3. map europe, worldatlas. Worldatlas(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2013. Праверана 1 кастрычніка 2012.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads