Марсель Альбер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марсель Альбер (фр.: Marcel Olivier Albert; 25 лістапада 1917 — 23 жніўня 2010) — французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, заслужаны лётчык Францыі[4].
Remove ads
Біяграфія
Асабістае жыццё. Пачатак вайны
Нарадзіўся ў Парыжы ў шматдзетнай сям'і рабочых. Па заканчэнні школы працаваў на заводзе фірмы «Рэно». Ва Узброеных сілах Францыі з 24 сакавіка 1938 года. У лістападзе 1942 года з групе першых добраахвотнікаў адпраўляецца ў Савецкі Саюз у складзе авіягрупы «Нармандыя-Нёман». Першы нямецкі самалёт у небе СССР збівае 16 чэрвеня 1943 г.. Адным з першых адмаўляецца ад тактыкі вядзення адзіночнага бою. Да кастрычніка 1944 года на рахунку Марселю Альбера 23[5] збітыя варожыя самалёты і 193 баявыяылеты[4].
Remove ads
Званне Героя СССР. Пасля вайны
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лістапада 1944 года за мужнасць, гераізм і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі грамадзяніну Французскай Рэспублікі старэйшаму лейтэнанту Марселю Альберу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў ВПС Францыі, у 1948 годзе сыходзіць у адстаўку, жэніцца на амерыканцы і з'яжджае ў Амерыку, дзе даволі паспяхова кіруе сеткай рэстаранаў. Пражываў у штаце Фларыда (ЗША). Апошнія гады жыў у доме састарэлых у горадзе Харлінген, штат Тэхас, ЗША. Памёр 23 жніўня 2010 года, на 93-м годзе жыцця.
Remove ads
Вядомыя паветраныя перамогі
Узнагароды
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна (дэкрэт ад 12 красавіка 2010 года) [7]
- Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (12 лістапада 2009 года)
- Кампаньён ордэна Вызвалення (11 красавіка 1944 г.)
- Ваенны крыж 1939—1945 (15 пальмавых галін, 3 пазалочаныя зоркі)
- Медаль Супраціву з разеткай
- Герой Савецкага Саюза (СССР, 27 лістапада 1944)
- Ордэн Леніна (СССР, 27 лістапада 1944)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (СССР)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (СССР, 11 сакавіка 1985 гады)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (СССР, 24 жніўня 1943 г. Газета «Известия» № 200 (8193). Указ ад 1943/08/24]</ref>
- Ваенны крыж (Чэхаславакія)
Remove ads
Зноскі
- Marcel Albert // TracesOfWar
- birth certificate — С. 27. Праверана 26 лістапада 2024.
- Альбер Марсель // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
- Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.272.
- Згодна сцвярджэнням, апублікаваным, напрыклад, на сайце aviationartstore Архівавана 23 сакавіка 2010., у гэтым баі Марсэль Альбер збіў славутага нямецкага аса Ганса Філіпса (Hans Philips), які атрымаў перамогу ў 216 (!) (паводле іншых дадзеных, 206) паветраных баях. (…On October 12, 1943, Marcel and his squadron were attacking German bombers, when Focke Wulf's bounced them. In a head on attack Albert shot down the German ace Hans Phillips, which at the time had 216 aerial victories to his credit …)
- Décret du 12 avril 2010 portant élévation dans l'ordre de la Légion d'honneur.(недаступная спасылка) (фр.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads