Марха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марха
Remove ads

Марха́ (руск.: Марха́[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Вілюй (басейн Лены).

Хуткія факты Марха, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 1181 км, плошча вадазбору 99 тыс. км². Пачынаецца ва ўсходняй частцы Вілюйскага плато, цячэ па Сярэднесібірскім пласкагор’і і Цэнтральнаякуцкай раўніне. Упадае ў Вілюй у раёне сяла Марха. Высокае веснавое разводдзе і летне-асеннія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні (за 160 км ад вусця)[2] складае 360 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 12,309[2] км³/год. Ледастаў ад канца верасня — пачатку кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Зімой перамярзае ў вярхоўі на 7 месяцаў, у нізоўі — на 5 месяцаў. Суднаходная вясной на 984 км да вусця ракі Далдын[3].

Асноўныя прытокі: Маркока (справа), Хання (злева). Сярод прытокаў: Дабаан, Чукука, Улахан-Тааннаах, Далдын, Лахаалаах, Чалбык, Бэс-Айалаах, Кюгюннюю, Сарык-Дэндэ, Мархара, Курунг-Юрэх, Даныра, Алын-Дабаан, Курунг-Юрэх, Накын, Бэс-Юрэх, Мастаах, Кырангда, Маар-Юрэх, Тарын-Юрэх, Таланда і інш.[3]

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 274. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads