Вілюй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вілюй
Remove ads

Вілю́й — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Саха і Краснаярскім краі, левы прыток ракі Лена.

Хуткія факты Вілюй, Характарыстыка ...

Даўжыня 2650 км. Плошча дэльты 100 тыс. км². Плошча вадазбору 454 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,48 тыс. м³/сек.

Remove ads

Гідраграфія

Цячэ па Сярэднесібірскім пласкагор’і і Цэнтральнаякуцкай раўніне. У вярхоўях перасякае балоціста-азёрную раўніну, ніжэй цячэ ў вобласці развіцця трапаў, мае даліну горнага характару з каньёнападобнымі (да 160 м) звужэннямі. Ніжэй с. Сунтар даліна расшыраецца. Ад г. Вілюйска да вусця цячэ ў межах Цэнтральнаякуцкай раўніны, мае нізкія берагі, рэчышча разбіваецца на шматлікія пратокі. Асн. прытокі: Чона, Улахан-Батуобуя, Ачугуй-Батуобуя (справа), Марха, Цюнг (злева).

Жыўленне снегавое і дажджавое. Ледастаў з сярэдзіны кастрычніка да сярэдзіны мая.

Remove ads

Гаспадарчае выкарыстанне

Каля пас. Чарнышэўскі створана ГЭС і вадасховішча. Рака суднаходная на 1317 км ад вусця, пры допусках з вадасховішча да Чарнышэўскага. Вядзецца рыбалоўства (асётр, таймень, лянок, нельма і інш.).

У басейне Вілюя знаходзяцца радовішчы алмазаў (Мірны і інш.), вугалю, газу. Галоўныя прыстані: Сунтар, Нюрба, Вілюйск.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads