Цэнтральнаякуцкая раўніна
раўніна ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральнаякуцкая раўніна, Цэнтральнаякуцкая нізіна, Вілюйская нізіна[1] (руск.: Центральноякутская равнина, якуцк.: Саха сирин ортоку намтала) — раўніна на тэрыторыі Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Якуціі.
Знаходзіцца ў міжрэччы рэк Лена і Вілюй. Уяўляе з сябе плоскую, моцна забалочаную раўніну, падзеленую далінамі рэк. Вышыні складаюць 60—400 м. Пашырана вечная мерзлата. На раўніне вялікая колькасць азёр тэрмакарставага паходжання, аласы і булгуняхі. Большая частка раўніны занятая лістоўнічнымі і лістоўнічна-хваёвымі лясамі. Месцамі бярозавыя лясы і лугавы стэп. Клімат рэзка кантынентальны.
На раўніне маюцца радовішчы каменнага вугалю, жалезных і поліметалічных руд, золата, алмазаў, слюды, прыроднага газу.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads