Марцыян Трызна
(пам. 1643) падканцлер літоўскі, суфраган віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марцыян Трызна (? — 17 мая або 2 жніўня 1643) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Трызнаў герба «Газдава», сын Рыгора Трызны, маршалка слонімскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі. Меў братоў Гедэона Міхала, Мікалая і Паўла Пятра.
Канонік віленскі ад 1620, адначасова пісар духоўны літоўскі у 1628—1641, пробашч троцкі, геранёнскі, рэферэндар духоўны літоўскі ў 1631—1641, біскуп-каад'ютар віленскі ад 1638, біскуп-суфраган беларускі ад 1639. Падканцлер літоўскі з 1641.
Паводле Нясецкага добра валодаў грэчаскай мовай[6]. У 1633 быў дэлегатам на сойм для карэктавання Статута Вялікага Княства Літоўскага, браў удзел у складанні Палянаўскага міру з Маскоўскай дзяржавай (1634).
Памёр 17 мая або 2 жніўня 1643. Пахавалі Марцыяна Трызну, згодна з яго апошняй воляй, у касцёле бернардзінцаў у Берасці.
Remove ads
Зноскі
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990.
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 164.
- Rachuba A. Tryzna Marcjan // Polski Słownik Biograficzny — PAN, 2024. — Т. 55. — С. 346.
- Rachuba A. Tryzna Marcjan // Polski Słownik Biograficzny — PAN, 2024. — Т. 55. — С. 343.
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
- Kasper Niesiecki. Tryzna herbu Gozdawa // Herbarz Polski. T. 9. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1842. S. 123—125.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads