Багдан Паўлавіч Сапега
(пам. 1593) ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багдан Паўлавіч Сапега (каля 1530 — 1-я пал. 1593) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян берасцейскі (1579 — 3 красавіка 1585) і смаленскі (20 красавіка 1585 «па смерці Мікалая Паца» — 1588), ваявода менскі (з 21 мая 1588 «па Мікалаю Сапегу»).
Валодаў Гальшанамі, Боцькамі, Святошынам, Гердышкамі, Аснежышкамі, заснаваў мястэчка Багданаў. Трымаў Гомельскае староства (1572—1582).
Remove ads
Біяграфія
З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Алены з Гальшанскіх. Меў братоў Мікалая і Андрэя.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку падкаморыя бельскага (1566—1569). Па смерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя быў сярод прыхільнікаў абрання на сталец цара маскоўскага Фёдара Іванавіча і складання уніі з Маскоўскай дзяржавай. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. У 1591 дэпутат на трыбунал скарбовы ў Вільні.
Быў сябрам праваслаўных брацтваў у Вільні і Львове, выступаў супраць ганенняў на кальвіністаў. Быў фундатарам царквы ў Багданаве.
Дзеці ад першага шлюбу з брацлаўскай кашталянкай Марынай Капустай:
- Андрэй (? — 1610), староста гомельскі
- Мікалай (каля 1558 — 1638), ваявода новагародскі
- Павел Стэфан (1565 — 1635), падканцлер літоўскі
- Барбара, жонка чашніка вялікага літоўскага Пятра Валовіча, якая пасля смерці мужа прыняла манаскі хрост і жыла ў кляштары базыліянаў у Вільні;
- Соф'я Агата (Агаф'я), першы раз выйшла за гарадзенскага канюшага Пятра Гайку, а другі — за берасцейскага падкаморыя Мікалая Паца;
- Рэгіна (ці Ганна), жонка слонімскага маршалка Рыгора Трызны.
Другі шлюб з Апалоніяй Друцкай-Сакалінскай быў бяздзетным.
Remove ads
Генеалогія
Іван Сямёнавіч Сапега (каля 1450 — 1517) | NN | Юрый Гальшанскі-Дубровіцкі (каля 1480 — 1536) | Марыя Сангушка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Павел Іванавіч Сапега (каля 1490-1579) | Алена Гальшанская-Дубровіцкая (? — да 1557) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя Капуста (? — каля 1570) | Багдан Паўлавіч Сапега (каля 1530-1593) | Палонія Друцкая-Сакалінская (? — пасля 1587) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй Сапега (? — 1610) | Мікалай Сапега (каля 1558 — 1638) | Павел Стэфан Сапега (1565 — 1635) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 87. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 114.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 87. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads