Марцін Валадковіч

(пам. 1590-я) суддзя земскі менскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марцін Валадковіч герба «Радван» (каля 1500 — да 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дзяк гаспадарскі (згадв. 1559), пісар земскі менскі (з 1565), суддзя земскі менскі (з 1570), гараднічы менскі.

Хуткія факты Марцін Валадковіч, 1-ы пісар земскі менскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

З баярскага роду Валадковічаў, якія паходзілі з Віцебскага ваяводства або Рудамінскага павета.

Упершыню нейкі Марцін Валадковіч згадваецца ў 1520 годзе, калі быў княжацкім суддзём пры разглядзе справы пра збіццё маці сынам[4]. Прынамсі ў канцы 1530-х — пачатку 1540-х гадоў служыў пісарам канцылярыі слуцкіх князёў Алелькавічаў[5], таксама прадстаўляў іх у судзе як пракуратар. Трымаў ад слуцкіх князёў маёнтак Савічы[6]. Сынам слуцкага князя Юрыя Сямёнавіча пасля 1551 года не служыў.

У 1558 годзе быў уласнікам маёнтка Вялікае Грозава, які межаваў са Слуцкім княствам, і зямель у маёнтку Грэск[7]. На пачатку Лівонскай вайны выконваў даручэнні па перамовах з Масквой.

З 1565 года земскі пісар менскі. Быў гаспадарскім паслом на менскім павятовым сойміку 1566 года. Браў удзел у 2-й (1566), а пазней і 3-й (1588) рэдакцыях Статуту ВКЛ. Быў гаспадарскім паслом на Люблінскім сейме (1569). З 1570 года суддзя земскі менскі. Па даручэнні Мсцібогаўскага з’езда вялікалітоўскай шляхты ў 1576 годзе быў у пасольстве да Стэфана Баторыя.

Быў жанаты з Людмілай Есманоўнай; у другім шлюбе з Раінай кн. Друцкай-Горскай (не пазней за 1560).

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. РИБ. Т. ХХ. Стб. 1481. № 162.
  2. Lietuvos Metrika (1540—1541). 10-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė, S. Viskantaitė-Saviščevienė, J. Karpavičienė, Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2003, LXVIII+262 p., 500 egz. — Р. 62. № 91; P. 107. № 167.
  3. AGAD. AR. Dz. X. Akta niesygnowane. Papiery ks. Słuckich. Паводле: Скяп’ян А. А. Двор і слугі…
  4. Минская старина. Вып. 4. — Минск, 1913. — С. 1

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads