Плунгяны
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плунгя́ны[2], таксама Плунге (літ.: Plungė, жам. Plongė) — горад у заходняй Літве, адміністрацыйны цэнтр Плунгянскага раёна Цельшаўскага павета. Праз Плунгяны ідзе чыгунка Клайпеда — Шаўлі. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Плунгяны (ст.-бел. Плункгяны[3]) згадваюцца ў 1567 годзе. Да XVI стагоддзя Плунгяны належалі Гаштольдам, а потым перайшлі ў вялікакняжскае ўладанне і сталі цэнтрам староства. З дзяржаўнага ўладання ў 1773 годзе Плунгяны перайшлі ва ўласнасць віленскага біскупа Масальскага, а потым да Патоцкіх. 13 студзеня 1792 года паселішчу быў нададзены статус горада.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Плунгяны былі канфіскаваны ўладамі Расійскай імперыі і перададзены Платону Зубаву. У 1873 годзе горад купіў князь Міхал Агінскі (1850—1902). Ва ўладанні Агінскіх Плунгяны былі да 1921 года, потым быў канфіскаваны літоўскай уладай. З 1918 года ў складзе Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Bjerkreim Municipality[d], Нарвегія
Боксхальм, Швецыя
Брунтал, Чэхія
Вільяндзі, Эстонія
Голюб-Добжынь, Польшча
Мендэн (Заўэрланд), Германія
Тукумс, Латвія (26 ліпеня 1996)
Хадэрсфілд, Вялікабрытанія
Вядомыя асобы
- Ліна Анужыце (нар. 1971) — літоўскі гісторык і метрыкант
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads