Марцін Несцяровіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марцін Несцяровіч (польск.: Marcin Nieścierowicz, Martynian Niestorowicz; 13 лютага 1630, Беларусь — 19 ліпеня 1702, Вільня) — езуіт, святар, педагог.

Хуткія факты Марцін Несцяровіч, Дата нараджэння ...

Уступіў у Таварыства Ісуса 18 жніўня 1651 г. у Вільні. Даў чатыры манаскія зарокі, дасягнуўшы статусу прафеса - найвышэйшага ў іерархіі Ордэна.

Вывучаў філасофію і тэалогію (1656—1663) у Аўстрыйскай правінцыі ордэна.

Выкладаў паэтыку ў Браневе (1663—1665), рыторыку ў Нясвіжы (1665—1666), маральную тэалогію ў Варшаве (1673—1675) і Вільні (1675—1676).

Прэфект школ у Навагрудку (1677—1678) і Вільні (1679—1679). З 1680 па 1683 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. Прэфект школ і маральнай тэалогіі (1683—1685) і віцэ-рэктар Віленскай акадэміі (1690). Рэктар езуіцкага калегіума ў Крожах (1686—1688)[1].

У 1693-1695 гг. Працаваў у калегіюме ў Гродне у якасці адманітара, прэфекта здароўся, духоўніка, рэзалютара казусаў сумлення, спаведніка і дарадцы рэктара.

У 1689 г., пасля вынясення Казіміру Лышчынскаму смяротнага прысуду Несцяровіч схіляў асуджанага адмовіцца ад сваіх поглядаў. У выніку Лышчынскі пагадзіўся на працэдуру публічнага пакаяння і выракся сваіх поглядаў, але ўсё адно быў пакараны смерцю.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads