Аскар Пятровіч Марыкс

мастак тэатра, графік, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Аскар Пятровіч Марыкс
Remove ads

Аскар Пятровіч Марыкс (20 снежня 1890, Львоў — 24 чэрвеня 1976) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, педагог, народны мастак БССР (1961), адзін з заснавальнікаў беларускай сцэнаграфіі.

Thumb
Валянцін Волкаў. Групавы партрэт дзеячаў беларускага тэатра Г. П. Глебава, А. П. Марыкса, У. І. Уладамірскага (справа) 1959
Remove ads

Біяграфія

Спецыяльную адукацыю Аскар Марыкс атрымаў у Пражскай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1912 годзе па класе архітэктуры, дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва. Вучыўся ён таксама ў Варшаўскай школе вытанчаных мастацтваў, у Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Вене і Львове. Выхаванец пражскай мастацкай школы. Атрымаў выдатную еўрапейскую адукацыю.

Пасяліўся ў Мінску ў 1920 годзе.

Член рэвалюцыйнай платформы так званых беларускіх рэфарматараў мастацтва, якая была заснавана прафсаюзам работнікаў мастацтва, адукацыі і друку, у якую ўваходзілі Алексантэры Ахола-Вало, Алена Аладава і інш. У 1920-я гады стаяў ля вытокаў тэатральнай сцэнаграфіі ў Беларусі. Першым у Беларусі ўвёў трохмернае вымярэнне дэкарацый.

Аскар Марыкс цудам ацалеў у гады рэпрэсій, выехаўшы з Беларусі. Вярнуўся ў рэспубліку незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны. Выстаўка твораў мастака адкрылася ў Мінску за некалькі дзён да пачатку вайны. Акупанты поўнасцю вывезлі карціны Марыкса ў Германію. Да сённяшняга дня не знойдзена ніводная карціна з выкрадзенай экспазіцыі. Была вывезена таксама бібліятэка мастака. Частка — з экслібрысамі Марыкса — вярнулася з Германіі яшчэ пры жыцці Аскара Пятровіча, які вымушаны быў пакінуць тэатр і пайсці выкладаць жывапіс у мастацкім вучылішчы і інстытуце.

З 1922 года Оскар Марыкс быў галоўным мастаком цяперашняга Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У гады вайны разам з Купалаўскім тэатрам знаходзіўся ў эвакуацыі ў горадзе Уральску.

Пазней, працаваў галоўным мастаком Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1953, 1957).

Цесныя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з многімі дзеячамі беларускай культуры і мастацтва: Янкам Купалам, У. І. Уладамірскі, І. Ахрэмчык, Заірам Азгурам, П. Броўкі, К. Крапівы і інш.

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].

Remove ads

Памяць

  • Мінску на месцы дома, у якім жыў заснавальнік нацыянальнай сцэнаграфіі Аскар Марыкс, устаноўлена мемарыяльная дошка.
  • У студзені 2011 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Мінск) адбылася выстаўка, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Аскара Марыкса, на якой былі прадстаўлены эскізы дэкарацый, касцюмы да спектакляў, пейзажы майстра.
Remove ads

Зноскі

  1. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads