Марына Марыні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марына Марыні (італ.: Marino Marini; 27 лютага 1901, Пістоя — 6 жніўня 1980, Віярэджа) — італьянскі скульптар, мастак, гравёр.
Вывучаў жывапіс і скульптуру ў Акадэміі мастацтваў у Фларэнцыі. У пачатку 1920-х гадоў займаўся жывапісам, потым прысвяціў сваю дзейнасць скульптуры. У гэтыя гады ў працах Марыні прасочваецца ўплыў мастацтва этрускаў. З 1929 года працаваў у Вышэйшым інстытуце мастацтваў у Монцы, часта наведваў Парыж, дзе супрацоўнічаў з Масіма Кампільі, Джорджа дэ Кірыка, Альберта Маньелі, Філіпа дэ Пізісам. У 1936 годзе пераехаў у Швейцарыю, наведаў Цюрых і Базель, пазнаёміўся з Альберта Джакамеці, Жэрменай Рыш’е, Фрыцам Вотруба. У 1936 годзе атрымаў прыз Рымскай квадрыенале. З 1940 па 1970 год — прафесар у Акадэміі прыгожых мастацтваў Брэра ў Мілане. З 1946 года стала пражываў у Мілане. З 1948 года таксама займаўся абстрактным жывапісам.
У Фларэнцыі ў былой царкве Сан-Панкрацыа працуе Музей Марыні, які сабраў калекцыю работ вядомага жывапісца і скульптара.
Remove ads
Зноскі
- Marino Marini
- Marino Marini // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Марини Марино // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- abART
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Artnet — 1998.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads