Марына Міхайлаўна Весялуха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марына Міхайлаўна Весялуха
Remove ads

Марына Міхайлаўна Весялуха (15 ліпеня 1987, г. Мёры, Віцебская вобласць ) — беларускі літаратурны крытык, паэтка, перакладчыца[1].

Хуткія факты Марына Міхайлаўна Весялуха, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

У 2004 годзе скончыла з залатым медалём Міжэвіцкую сярэднюю школу (Гродзенская вобласць, Слонімскі раён). Навучалася ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце на факультэце замежных моў[2].

Скончыла аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З’яўляецца малодшым навуковым супрацоўнікам сектара гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН. Магістр філалагічных навук у галіне літаратуразнаўства (БДПУ імя М.Танка, 2011 г.).

Рэдактар, загадчыца аддзела «Кніжны свет» у газеце «Літаратура і мастацтва» (2010—2016)[3], рэдактар аддзела культуры ў газеце «Звязда» (2016—2017). У 2017 годзе праходзіла лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы[4] з дыягназам цыклатымія (псіхічны разлад, які выяўляецца ў паталагічнай змене настрою, ад поўнай апатыі да эйфарыі)[5].

З 2017 па 2018 года працавала журналістам у газеце «Медицинский вестник  (англ.)» (2017—2018). Адказны сакратар у газеце «Літаратура і мастацтва» (2018—2020).

Remove ads

Творчасць

Дэбютавала з вершамі ў 2008 годзе ў часопісе «Дзеяслоў»[2]. У часопіс прынесла свае вершы падчас навучання ў БарДУ[6].

Рэгулярна выступае з матэрыяламі пра актуаліі літпрацэсу, піша крытычныя артукулы і рэцэнзіі на кнігі, займаецца літаратурна-мастацкай творчасцю[7].

Узнагароды

  • 2013 год — адна з пераможцаў конкурсу маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі[8].
  • 2015 год — рэдактар аддзела «Кніжны свет» штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Марына Весялуха стала ўладальніцай дыплома лаўрэата ў персанальнай намінацыі «Лепшы аглядальнік» па выніках ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[9][10].

Зноскі

  1. Творчасць без межаў (недаступная спасылка). Літаратура і мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 2015-5-11.
  2. Марына Весялуха. Партал «Мастацтва і культура г. Баранавічы». Праверана 11 мая 2015.(недаступная спасылка)
  3. Круглы стол па па выніках фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня». Белорусский Союз Журналистов (11 ліпеня 2012). Праверана 11 мая 2015.(недаступная спасылка)
  4. «Так, я ў псіхушцы, закрытым жаночым аддзяленні» — эмацыйны дзённік. Наша Ніва (8 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2023. Праверана 5 чэрвеня 2023.
  5. Падманам завезлі ў псіхушку. Шакуючы аповед. Белсат (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2023. Праверана 2 чэрвеня 2023.
  6. Руслан Равяка. Тры сустрэчы беларускіх пісьменнікаў у Баранавічах. Выдавецкі дом «Звязда». Праверана 11 мая 2015.(недаступная спасылка)
  7. Анатоль Трафімчык Дык хто ж там ідзе // Маладосць : часопіс. — май, 2013. — В. 714. — № 5. — С. 87.
  8. Палуян Ч. Узнагароды, якія натхняюць // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 8 мая 2015. — В. 4818. — № 18. — С. 2. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads