Марыяна Аранская-Насау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгельміна Фрыдэрыка Луіза Шарлота Марыяна Нідэрландская, прынцэса Аранская-Насау (ням.: Wilhelmina Frederika Louise Charlotte Marianne von Oranien-Nassau, нідэрл.: Marianne van Oranje-Nassau; 9 мая 1810[1][2], Берлін — 29 мая 1883[3][2], Райнгартсгаўзен[d], Гесэн) — прынцэса Нідэрландская і Пруская з Аранскай дынастыі. Адрознівалася рэдкай для свайго часу незалежнасцю поглядаў і нетрадыцыйнасцю паводзін.
Remove ads
Біяграфія
Марыяна Аранская-Насау — дачка караля Нідэрландаў Вілема I і яго жонкі Вільгельміны Прускай, дачкі караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма II. 14 верасня 1830 года Марыяна выйшла замуж за прынца Альбрэхта, малодшага сына караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III і каралевы Луізы. У гэтым шлюбе нарадзіла чатырох дзяцей:
- Шарлота (1831—1855), з 1850 замужам за герцагам Саксен-Мейнінгена Георгам II
- Альбрэхт (1837—1906), у шлюбе з Марыяй Саксен-Альтэнбургскай (1854—1898)
- Фрыдэрыка Луіза Вільгельміна Лізавета (1840)
- Александрына (1842—1906), з 1865 замужам за герцагам Вільгельмам Мекленбургскім.
У 1845 годзе прынцэса кінула сям’ю дзеля палюбоўніка, кучара Яханеса ван Росума (1809—1873). 28 сакавіка 1849 года Марыяна афіцыйна развялася з прынцам Альбрэхтам. Яшчэ да гэтага разводу, у час паездкі на Сіцылію, Марыяна нарадзіла ад Росума сына Ёгана Вільгельма фон Райнгартсгаўзена. Пасля нараджэння Марыянай пазашлюбнага сына каралеўскія дамы як Нідэрландаў, так і Прусіі спынілі з ёй любыя кантакты. Пры наведванні Прусіі ёй дазвалялася заставацца на тэрыторыі гэтай дзяржавы не больш як на 24 гадзіны.
Ад маці Марыяна атрымала ў спадчыну палац Каменц у Сілезіі, які пасля падарыла сыну Альбрэхту ў дзень яго вяселля.
У 1855 годзе Марыяна набыла замак Райнгартсгаўзен каля Эрбаха. Займалася падтрымкай мастацтваў, сабрала вялікую калекцыю карцін (больш за 600 палотнаў), якія часткова дагэтуль захоўваюцца ў замку, падтрымлівала маладых мастакоў. У 1870-я гады прынцэса фінансавала ўзвядзенне вежы памяці Вільгельма I Аранскага ў Дыленбургу (вежа Вільгельма).
Памерла ў сваім замку Райнгартсгаўзен і была пахавана ў Эрбаху ў склепе побач з Росумам і іх сынам Ёганам, які памер у 1861 годзе.
Remove ads
Зноскі
- Marianne van Oranje-Nassau // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Marianne von Nassau, Princess of the Netherlands // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads