Марыя Амалія Неапалітанская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Амелі Тэрэза дэ Бурбон (фр.: Marie Amélie Thérèse de Bourbon; 26 красавіка 1782, Казерта, Італія — 24 сакавіка 1866, Клермант-хаус, Англія) — прынцэса Неапаля і Сіцыліі, герцагіня Арлеанская. Жонка Луі-Філіпа I, каралева Францыі ў 1830—1848 гг.
Remove ads
Жыццё
Дачка караля Неапаля і Сіцыліі Фердынанда IV і Марыі Караліны Аўстрыйскай.
Калі Марыя Амалія нарадзілася, сястра яе маці, Марыя-Антуанэта, была каралевай Францыі.
Італьянская прынцэса атрымала выхаванне ў каталіцкай традыцыі. Яшчэ дзіцем была заручана з сынам Марыі-Антуанэты — Луі-Жазефам, які павінен быў стаць наступным каралём Францыі, але памёр у 1789 годзе ад сухот.
У 18 гадоў была вымушана пакінуць родны дом у выніку падзей у Італіі.
25 лістапада 1809 года ў Палерма яна выйшла замуж за герцага Шартрскага Луі-Філіпа Арлеанскага (1773—1850), старэйшага сына пакаранага смерцю Філіпа Эгалітэ і Марыі-Адэлаіды дэ Бурбон, дачкі герцага Пенцьеўра і праўнучкі караля Людовіка XIV па лініі бастардаў.
У 1830 годзе ў выніку так званай Ліпеньскай рэвалюцыі Луі-Філіп стаў каралём Францыі, а яго жонка Марыя Амалія — каралевай. Марыя Амалія не адыгрывала актыўнай ролі ў палітыцы, свядома абыходзячы ад яе.
Пасля падзей рэвалюцыі 1848 года каралеўская сям’я пераехала ў Англію. Праз два гады памёр Луі-Філіп I. Пасля смерці мужа Марыя Амалія жыла ў Англіі.
Remove ads
Дзеці
- Фердынанд Філіп (1810—1842), герцаг Арлеанскі, у шлюбе з Аленай Мекленбург-Шверынскай;
- Луіза Марыя (1812—1850), у шлюбе з каралём Бельгіі Леапольдам I;
- Марыя (1813—1839), у шлюбе з Аляксандрам, герцагам Вюртэмбергскім;
- Луі Шарль Філіп (1814—1896), герцаг дэ Немур, у шлюбе з Вікторыяй Саксен-Кобург-Кохары;
- Франчэска (1816—1818);
- Клеменціна (1817—1907), у шлюбе з Аўгустам Саксен-Кобург-Кохары, маці цара Балгарыі Фердынанда I;
- Франсуа (1818—1900), прынц дэ Жуанвіль, у шлюбе з Франчэскай, прынцэсай Бразільскай, дачкой імператара Педру II;
- Шарль (1820—1828);
- Генрых (1822—1897), герцаг Амальскі, у шлюбе з Марыяй Каралінай Бурбон-Сіцылійскай;
- Антуан (1824—1890), герцаг дэ Манпансье, у шлюбе з Луізай Фернандай Іспанскай.
Remove ads
Зноскі
- Marie-Amelie de Bourbon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Maria Amelia Teresa di Borbone, Principessa delle Due Sicilie // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Union List of Artist Names — 2020. Праверана 22 мая 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads