Марыя Генадзеўна Дабужская
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Генадзеўна Дабу́жская (нар. 8 мая 1920, Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1945 годзе. Працавала ў архітэктурна-планіровачнай майстэрні Мінгарвыканкама, з 1953 па 1985 гады — старшым архітэктарам, сакратаром навуковага савета, начальнікам аддзела, галоўным экспертам Упраўлення дзяржэкспертызы Дзяржбуда БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць

Брала ўдзел у распрацоўцы праектаў жылых дамоў, у планіроўцы сквера (1946—1950), інтэрнатаў БПІ № 2 (пр. Незалежнасці, 67/1) і № 3 (пр. Незалежнасці, 63) (пабудаваныя ў 1952; у сааўтарстве)[1], жылога дома па праспекце Незалежнасці, 55[2] у Мінску.
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads