Марыя Друцкая-Любецкая (са Сцыпіёнаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Друцкая-Любецкая (4 сакавіка 1793(1793-03-04), Шчучын, Віленскае ваяводства7 красавіка 1876(1876-04-07), Парыж) — арыстакратка, апошняя ўладальніца Шчучына з роду Сцыпіё дэль Кампа (Сцыпіёнаў).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1793 годзе ў Шчучыне. Была адзінай дачкой Юзафа Сцыпіё дэль Кампа і Тэрэзы Друцкай-Любецкай.

14 лютага 1807 года пабралася шлюбам з братам сваёй маці князем Францішкам Ксаверыем Друцкім-Любецкім, атрымаўшы ў пасаг Шчучын. Нарадзіла 2 сыноў і 5 дачок.

Па смерці мужа ў 1846 годзе стала жыла ў Парыжы.

Памерла ў 1876 годзе, пахавана на могілках Пер-Лашэз.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads