Марыя Емяльянаўна Юркевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Емяльянаўна Юркевіч (нар. 5 чэрвеня 1916, Варонічы, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет — 1996) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950), палявод[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Варонічы, цяпер Пухавіцкі раён Мінская вобласць. У 1930—1941 гадах працавала паляводам у калгасе «Кастрычніцкі» Рудзенскага раёна [1].
Пасля вызвалення Рудзенска ў 1944 годзе аднаўляла разбураную калгасную гаспадарку.
З 1944 годзе — звеннявая звяна па вырошчванні тэхнічных культур у калгасе «Кастрычніцкі» Рудзенскага раёна, з 1960 года працавала ў саўгасе «Рудзенскі» Пухавіцкага раёна[1].
Працавала ў дзіцячым садку да выйсця ў 1971 годзе на пенсію.
Абіралася дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў працаўнікоў. Была персанальным пенсіянерам саюзнага значэння. Жыла ў роднай вёсцы.
Remove ads
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1950 года за высокі ўраджай кок-сагыза[1] ўганаравана звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Зноскі
- Юркевич Мария Емельяновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads