Марыя Сцяпанаўна Конанава
дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мары́я Сцяпа́наўна Конанава (22 сакавіка 1922, Полацк — 11 чэрвеня 1977) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР.
Remove ads
Біяграфія
З рабочых. Член КПСС (1953). Скончыла Ленінградскі тэкстыльны інстытут (1946).
З 1946 года на Аршанскім льнокамбінаце: інжынер-нарміроўшчык, начальнік аддзела працы і зарплаты, намеснік дырэктара. У 1960—1962 гады дырэктар Мінскага камвольнага камбіната. З мая 1972 да 1977 года міністр лёгкай прамысловасці БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8 склікання. У ліпені 1971—чэрвені 1972 намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. На XXVII з’ездзе КПБ абрана кандыдатам у члены ЦК КПБ. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Remove ads
Літаратура
- Конанава Марыя Сцяпанаўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 64. — 624 с.: іл., карты.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads