Марыя Сяргееўна Бялінская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Сяргееўна Бялінская (22 ліпеня 1906, г. Магілёў — 3 мая 1990[1]) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1953)[2].

Хуткія факты Марыя Сяргееўна Бялінская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа (у 1944 у складзе тэатральнай франтавой брыгады). У 1965-79 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы[2].

Ролі

Выканаўца роляў гераінь, затым — характарных. У сцэнічным мастацтве Бялінскай мяккі лірызм арганічна спалучаўся з узвышшам і драматызмам[2].

У тэатры

Сярод лепшых роляў: Марына («Вайна вайне» Я. Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П. Глебкі), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Поля, Шурка («Мяшчане  (руск.)», «Ягор Булычоў і іншыя  (руск.)» М. Горкага), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М. Гогаля), Афелія  (руск.)Гамлет» У. Шэкспіра), Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова  (руск.)), Зіначка («Завея» Л. Лявонава)[2].

У кіно

Здымалася ў эпізодах серыяла «Атланты і карыятыды  (руск.)» А. Гутковіча (1980) і фільма «Апошні хлеб» Б. Сцяпанава (1963)[3].

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з тэатральным дзеячам Іосіфам Дорскім.

Зноскі

  1. Белинская Мария Сергеевна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads