Марыя Уладзіміраўна Адамейка

спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Уладзіміраўна Адамейка
Remove ads

Старонка Шаблон:Колер/Вакаліст.css не мае зместу.

Хуткія факты Марыя Уладзіміраўна Адамейка, Асноўная інфармацыя ...

Марыя Уладзіміраўна Адаме́йка[2] (20 мая 1929, Днепрапятроўск — 13 чэрвеня 1990) — беларуская спявачка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1963).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 20 мая 1929 года ў Днепрапятроўску, Украіна. Яе бацькі паходзілі з вёскі Жыцькава (Барысаўскі раён), куды неўзабаве і вярнулася ўся сям’я. У школьныя гады ўдзельнічала ва ўсіх конкурсах і канцэртах[3].

Падчас нямецкай акупацыі Беларусі, ва ўзросце 12 гадоў вывезена ў Германію, дзе біржы працы была прададзена ўладальніку бойні. Там дзяўчынка дапамагала прадуктамі савецкім ваеннапалонным, якія знаходзіліся ў лагеры непадалёк, пакуль не была злоўлена гаспадаром, які жорстка пакараў яе. Потым гаспадар майстэрні, дзе працавала шмат суайчыннікаў, выкупіў Марыю ў мясніка[3].

У 19491952 гады Марыя Адамейка працавала мастацкім кіраўніком Чэрвеньскага РДК, на Смалявіцкай ДРЭС, у спецыяльным Барысаўскім дзіцячым доме[4].

З 1952 года салістка Дзяржаўнага народнага хору Беларусі. Выканальніца беларускіх народных жартоўных песень і прыпевак (сола і ў дуэце з Г. Аўдзеенка).

Remove ads

Ушанаванне памяці

На будынку Жыцькаўскага Дома культуры ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Марыі Адамейка[3].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads