Марыя Уладзіміраўна Кобец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Уладзіміраўна Кобец (19 кастрычніка 1974, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — паэт, журналіст, перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася і жыве ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Пінскае медыцынскае вучылішча (1994), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2017). Працавала загадчыкам Валішчанскага фельчарска-акушэрскага пункта (1998—2010), дырэктарам Валішчанскага сельскага Дома культуры (2010—2013).[1]
З 2013 года — рэдактар карэспандэнцкага пункта г. Пінска РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія „Брэст“».
Вершы друкаваліся ў перыядычных выданнях Беларусі (газеты: «Полесская правда», «Пінскі веснік», «Навіны Палесся», «Народная трыбуна» «Заря», «Краязнаўчая газета», «ЛіМ», «Звязда», «Народная газета»; часопісы: «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Гаспадыня», «Алеся»).
У перакладах асобныя творы аўтаркі друкаваліся ў Расіі, Польшчы, Сербіі, Чарнагорыі, Туркменістане.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2011 года, з 2012 — Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
Remove ads
Творчасць
- Аўтар кніг
- «Кроплі» (Мінск, «Мінкапрынт», 2011).
- «Палыновая квецень» (Брэст, «Альтернатива», 2016).
- Публікацыі ў літаратурных зборніках
- «Я приветствую мир»: сборник поэтов-медиков Брестчины (Брест, «Брестская типография», 2012).
- «Благословенный миг»: сборник произведений авторов Беларуси и Узбекистана, серия «Сугучча сэрцаў» (Мінск, "Выдавецкі дом «Звязда», 2013).
- «Зорка Венера»: зборнік твораў аўтараў Беларусі (Мінск, бібліятэка часопіса «Гаспадыня», 2016).
- «ARTE STIH»: анталогія Сусветнай паэзіі (Сербія, г. Бялград, 2016).
- «ПРО ПОЕТ»: зборнік удзельнікаў Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў г. Інджыа (Сербія), Інджыа, 2017 / рэдактар Міадраг Якшыч. — Бялград: Арте, 2017 (Београд: Скрипта).
- Альманах VI Международного фестиваля славянской поэзии. ООО «МАГИ» «Из века в век», 2014, Россия, Тверь, 2014.
- «БИТИ ИЛ’ НЕ БИТИ СТИХ ИЛИ СТАВ»: зборнік паэзіі ўдзельнікаў 51 Міжнароднай бялградскай літаратурнай сустрэчы. Выдавецтва: УКС, Француска, 7, 11000 Беоргад, 2014.
- «Droga Franciszkа»: зборнік удзельнікаў ХХХІ Міжнароднай кан- ферэнцыі ў г. Аполе (Польшча), Кракаў, 2016. Выдавецтва і друкарня таварыства славакаў у Польшчы.
- Альманах поэтической ассамблеи ХІ Международного фестиваля славянской поэзии «Поющие письмена». Издательство ООО «МАГИ» «Из века в век», 2017, Россия, Москва, 2017.
- «Кроз шуму симбола». 54 Міжнародныя бялградскія паэтычныя сустрэчы ў Сербіі. Выдавецтва: УКС, Француска, 7, 11000 Беоргад, 2017-10-13.
Remove ads
Прызнанне
Лаўрэат літаратурнага конкурсу «Галасы Берагіні» Беларускага фонду культуры (2010).
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Паэзія» (2012).
Заявіла аб сабе Марыя Кобец і як перакладчык. З арыгінальных моў вершы перакладала з сербскай, чарнагорскай, украінскай, польскай. Праз падрадкоўнікі рабіла мастацкія пераклады з азербайджанскай, дагестанскай, калмыкскай, хакаскай, туркменскай, таджыкскай, узбекскай, чачэнскай моў. Штуршком да працы такога кшталту стаў яе ўдзел у міжнародных фестывалях і форумах: фестываль славянскай паэзіі «Поющие письмена» г. Цвер (Расія, 2014), 51 Міжнародныя бялградскія сустрэчы, г. Бялград (Сербія, 2014), Міжнародны літаратурны форум у г. Аполе (Польшча, 2016), асамблея фестывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена» (Расія, 2017), 54 Міжнародныя бялградскія сустрэчы, г. Бялград, (Сербія, 2017).
Пераклады
«Белая ваўчыца як чорны лебедзь»: аб творчасці сербскага паэта Р. Радавіча, газета «НАРОДНАЯ ТРЫБУНА» (30.01.2015).
Пераклад вершаў дагестанскага паэта Міясата Муслімава, «ЛіМ» (25.08.2017).
«Прывітанне з Каракумскай старонкі»: «ЛіМ», 2017.
Пераклад вершаў чувашскага паэта В. Тургай, «ЛіМ» (№ 49, 08.12.2017).
Фарыд Гусейн. Вершы: Пераклады азербайджанскага аўтара з рускай мовы. Інтэрнэт-партал «Сугучча». http://sozvuchie.by/poeziya/ item/1606-faryd-gusejn-vershy.html.
Remove ads
Публіцыстыка
«Любоў і павагу настаўніцы»: газета «Пінскі веснік» (27.03.2009).
«Баба Зося»: газета «Пінскі веснік» (11.04.2009).
«Другі гатунак»: часопіс «МАЛАДОСЦЬ» (№ 4, 2013).
«Палессе самабытнае. На Піншчыне стала болей на адзін аб’ект культуры»: газета «ЛіМ» (25.11.2016).
«Тэатр — арганізм жывы, рухомы…»: «ЛіМ» (№ 10, 11.03.2016).
«Любімая з дзяцінства раёнка»: «Полесская правда» (№ 77 (12707), 24.09.2014).
«Паэтычныя сустрэчы ў Сербіі»: «Полесская правда» (№ 80 (13024), 07.10.2017).
Remove ads
Зноскі
- «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads