Хакаская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хакаская мова — мова хакасаў. Распаўсюджана, галоўным чынам, на тэрыторыі Хакасіі і часткова ў Шарыпаўскім раёне Краснаярскага краю і Туве. Колькасць носьбітаў хакаскай мовы — 52 тыс. чал. (2002). Адносіцца да хакаска-алтайскай групы ўсходняй галіны цюркскіх моў. Дыялекты:
- сагайскі,
- качынскі,
- кызыльскі,
- шорскі.
Базай літаратурнай мовы з'яўляюцца сагайскі і качынскі дыялекты.
Фанетычныя рысы: 17 галосных, у тым ліку доўгія, 24 зычных. Мяккасць і цвёрдасць зычных у карэнных хакаскіх словах залежыць ад галоснага: галосным задняга рада адпавядаюць заўсёды цвёрдыя, галосным пярэдняга рада — мяккія. Мяккасць і цвёрдасць зычных не фанематычныя, таму на пісьме яны ніяк не адлюстроўваюцца.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads