Чачэнская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чачэ́нская мо́ва (саманазва: нохчийн мотт) — адна з нахскіх моў, нацыянальная мова чачэнцаў.

Хуткія факты Чачэнская мова, Саманазва ...

Распаўсюджаная ў Расіі (Чачня, Інгушэція, Хасавюртаўскі раён Дагестана) і Грузіі (Ахмецкі муніцыпалітэт). Паводле перапісу 2010 года ў Расіі, колькасць асоб у Расіі, якія размаўляюць на мове, налічвала 1 354 705 чал.[2], партал Ethnologue на гэты ж год падае падобныя лічбы — 1,4 млн чал.[1]

Remove ads

Асаблівасці

Фанетыка

Фанетычная сістэма адрозніваецца складанасцю вакалізму (кароткія, доўгія, умляўтаваныя, простыя галосныя, дыфтонгі, трыфтонгі, слаба выяўленая назалізацыя галосных) і кансанантызму (простыя, гемінаваныя, абруптыўныя, фарынгальныя зычныя).

  • Зычныя:

Чачэнская мова, як і большасць аўтахтонных моў Каўказа, мае вялікую колькасць зычных: каля 31 (у залежнасці ад дыялекту), што больш чым у іншых еўрапейскіх мовах. Характэрнае і тыповае для рэгіёна троеснае адрозненне паміж звонкасцю, глухасцю і выбуховасцю. Зычныя гукі маюць вялікае падабенства ў арабскай мове і саліскай мове паўночнаамерыканскіх індзейцаў. Галосныя ж вельмі падобныя да сістэмы галосных у нямецкай і шведскай мовах.

  • Галосныя:

У адрозненне ад астатніх моў Каўказа, чачэнская мова мае вялікую разнастайнасць галосных і дыфтонгаў: каля 27 (у залежнасці ад дыялекту), падобных паводле колькасці і гучання да сістэмы галосных у скандынаўскіх, нямецкай і фінскай мовах. Ніводная з маўленчых сістэм дакладна не адрознівае гэтыя гукі.

Марфалогія

Марфалагічная сістэма аглютынацыйна-флектыўная. Мае 6 граматычных класаў, шматсклонавае скланенне, дзеяслоўныя катэгорыі класу, часу, ладу, віду.

Граматыка

Чачэнскія назоўнікі належаць да аднаго з некалькіх родаў ці класаў (6), кожны з адмысловай прыстаўкай, да якой дапасуецца дзеяслоў. Дзеяслоў дапасуецца да класу/роду, але ня ліку асобы, маючы толькі часавыя і дзеепрыметнікавыя формы. Чачэнская – эргатыўная мова, хоць дзеяслоў дапасуецца як да прамога дзейніка, гэтак і да непераходнага дапаўнення. Для мовы характэрная наяўнасць 8 склонаў назоўнікаў.

Для даследчыкаў чачэнская мова цікавая сваёй лексікаграфіяй: новыя словы ўтвараюцца фіксацыяй цэлых фраз, а не даданнем новых частак да існуючых слоў ці аб’яднаннем старых. Праз гэта ўзнікаюць цяжкасці пры карыстанні слоўнікам.

Лексіка

Існуюць запазычанні з рускай, арабскай мовы, з цюрскіх моў (пераважна з кумыцкай), а таксама з фарсі і грузінскай.

Remove ads

Пісьменнасць

Найстаражытныя надпісы, знойдзеныя на тэрыторыі Чачні, высечаны на камені і выкананы грузінскім пісьмом.

Першую пісьменнасць уласна чачэнскай мовы ў 1862 распрацоўваў чачэнскі вучоны Пётр Услар. У пачатку XX стагоддзя была зроблена спроба перавесці чачэнскую пісьменнасць на арабскіую графічную аснову. З утварэннем СССР у 1925 чачэнская мова, як і большасць моў СССР, была перакладзеная на лацінку1938 гэтая азбука стала адзінай для чачэнскай і інгушскай мовы), а ў 1938 — на рускую аснову. Падчас уздыму нацыянальна-вызвольнага руху ў Чачні ў пачатку 1990-х, у 1992 годзе, парламент Ічкерыі прыняў рашэнне аб вяртанні да выкарыстання лацінкі ў якасці пісьменства для чачэнскай мовы . Аднак, пасля фактычнай паразы Ічкерыі ў канцы 1990-х укараненне лацінкі было прыпынена.

Цяпер для чачэнскай мовы выкарыстоўваюць кірылічны алфавіт. Характэрнай рысай чачэнскай кірыліцы (як і многіх іншых каўказскіх моў Расіі) з'яўляецца наяўнасць асаблівай літары - палачкі  (руск.). Яе ўжываюць як асобна, так і ў дыграфах. З-за цяжкасцяў з наборам «палачкі» на практыцы яе часта замяняюць на лацінскую I ці лічбай 1(у нефармальным стылі).

Чачэнскі кірылічны алфавіт:

А а Аь аь Б б В в Г г ГӀ гӀ Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Кх кх Къ къ КӀ кӀ Л л М м Н н
О о Оь оь П п ПӀ пӀ Р р С с Т т ТӀ тӀ У у Уь уь
Ф ф Х х Хь хь ХӀ хӀ Ц ц ЦӀ цӀ Ч ч ЧӀ чӀ Ш ш Щ щ
(Ъ) ъ (Ы) ы (Ь) ь Э э Ю ю Юь юь Я я Яь яь Ӏ Ӏ

Чачэнскі лацінскі алфавіт (1991—1999):

A a Ä ä B b C c Ċ ċ Ç ç[3] Ç̇ ç̇ D d
E e F f G g Ġ ġ H h X x Ẋ ẋ I i
J j K k Kh kh L l M m N n Ŋ ŋ[4] O o
Ö ö P p Ph ph Q q Q̇ q̇ R r S s Ş ş
T t Th th U u Ü ü V v Y y Z z Ƶ ƶ[3]
Ə ə

Табліца адпаведнасці кірыліцы да сучаснай лацінкі:

Больш інфармацыі Кірыліца, Назва ...
Remove ads

Прыклад тэксту

Малітва Ойча наш па-чачэнску:

Дада! Хьан цІе сийлахь хуьлда!
Хьан олалла тІекхочийла!
ХІора дийнахь напха лохьа тхуна.
Тхан къиношна гечдехьа,
Тхайна декхарийлахь болчарна оха ма-гечдарра.
Хьарам лаамна кІел ма дахийтахьа тхо.

Зноскі

  1. На практыцы былі і іншыя варыянты: Ч — Č, Ж —Ž
  2. Некаторыя крыніцы даюць і іншыя варыянты: Ꞑ ꞑ (en:N with descender), Ņ ņ.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads