Масальшчына
вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маса́льшчына[1] (трансліт.: Masaĺščyna, руск.: Масальщина) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.

Малюнак Напалеона Орды 1877 года
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Вёска Масальшчына размешчана за 22 км ад Магілёва. Бліжэйшыя населеныя пункты: Журавец-1, Журавец-2, Атнянка.
Гісторыя
Землі сённяшняй Масальшчыны ўваходзілі ў склад Аршанскага і Магілёўскага паветаў Рэчы Паспалітай, а пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай (1772) перайшлі Расійскай Імперыі. Упершыню вёска Масальшчына згадваецца пад 1785 годам[2]. У першай палове XIX ст. паселішча належала Луізе Войніч-Сянажэцкай і было яе пасагам у шлюбе з Уладзімірам Цеханавецкім (пам. 1900 у Масальшчыне), маршалкам шляхты Магілёўскай губерні. Пасля смерці Уладзіміра яго маёнткі былі падзелены паміж яго дзецьмі. Хто атрымаў у спадчыну Масальшчыну невядома[3].
Сядзіба
Звесткі пра сядзібу Цеханавецкіх цяпер дае толькі малюнак Напалеона Орды ад 1877 года, аднак нават не вядома, намаляваны з параднага і дваровага фасаду.
Сядзіба, верагодна, была знішчаная падчас 1-й сусветнай вайны або неўзабаве па Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Маёнтак у Масальшчыне (і іншыя рэчы Цеханавецкага) апісаны ў 1-м томе «Гісторыі рэзідэнцый на даўніх крэсах Рэчы Паспалітай» Рамана Афтаназы[3].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads