Мастацкая галерэя Новага Паўднёвага Уэльса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мастацкая галерэя Новага Паўднёвага Уэльсаmap
Remove ads

Мастацкая галерэя Новага Паўднёвага Уэльса (англ.: Art Gallery of New South Wales (AGNSW)) — карцінная галерэя, размешчаная ў горадзе Сідней (штат Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія). Найбуйнейшая галерэя Сіднея і чацвёртая па велічыні ў Аўстраліі. Уваход у галерэю свабодны.

Хуткія факты Мастацкая галерэя Новага Паўднёвага Уэльса, Заснаваны ...
Thumb
Галерэя ноччу
Thumb
Цэнтральная зала музея
Remove ads

Калекцыя

Калекцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Мастацтва абарыгенаў і жыхароў астравоў праліва Торэса (амаль 1900 твораў мастацтва).
  • Азіяцкае мастацтва (амаль 4000 экспанатаў).
  • Аўстралійскае мастацтва (амаль 18000 твораў мастацтва).
  • Сучаснае мастацтва (амаль 4000 экспанатаў).
  • Ціхаакіянскае мастацтва (больш за 700 прадметаў).
  • Заходняе мастацтва (амаль 7000 твораў мастацтва).
  • Мастацтва фатаграфіі (больш за 5000 фатаграфій).

Азіяцкае мастацтва

Пачатак калекцыі азіяцкага мастацтва быў пакладзены ў 1879 годзе, калі пасля правядзення сусветнай выстаўкі ў Сіднеі (першай сусветнай выстаўкі ў Паўднёвым паўшар'і) урад Японіі падарыў вялікую калекцыю керамікі і бронзы. У наступны перыяд азіяцкая калекцыя значна пашырылася і ўключае ў сябе творы мастацтва з краін Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі.

Аўстралійскае мастацтва

Калекцыя датуецца пачаткам 1800-х гадоў і ўключае ў сябе мноства знакавых карцін і скульптур аўстралійскага мастацтва. 19 стагоддзе прадстаўлена такімі аўстралійскімі мастакамі як Джон Гловер, Артур Стрытан, Юджын фон Герар, Джон Пітэр Расел, Том Робертс, Дэвід Дэвіс, Чарлз Кондэр, Эмануэль Філіпс Фокс, Фрэдэрык Мак-Кабін, Сідні Лонг і Джордж Вашынгтан Ламберт.

ХХ стагоддзе прадстаўлена такімі мастакамі як Артур Бойд, Руперт Бані, Грэйс Косінгтан Сміт, Герберт Хепберн Калверт, Уільям Добел, Расел Драйсдэйл, Джэймс Глісан, Сідні Нолан, Джон Олсен, Маргарэт Прэстан, Х'ю Рамсей, Лойд Рыз, Імант Тылерс, Джон Уільямс Трыстрам, Роланд Вейкелін, Брэт Уайтлі, Фрэд Уільямс і Блемір Янг.

Сорак чатыры працы, якія знаходзяцца ў галерэі, былі ўключаныя ў выданне «100 шэдэўраў аўстралійскай жывапісу» ў 1973 годзе.

Заходняе мастацтва

Галерэя мае вялікую калекцыю брытанскага мастацтва віктарыянскай эпохі, у тым ліку вялікую колькасць прац Фрэдэрыка Лейтана і Эдварда Джона Пойнтэра. Значна менш работ галандскіх, французскіх і італьянскіх мастакоў 16-га, 17-га і 18-га стагоддзяў, такіх як Пітэр Паўль Рубенс, Каналета, Бранзіна, Даменіка Бекафумі і Нікола дэль Абатэ. Гэтыя працы вісяць побач з творамі Эжэна Дэлакруа, Джона Канстэбла, Форда Медакса Браўна, Вінцэнта ван Гога, Агюста Радэна, Клода Манэ, Поля Сезана і Каміля Пісаро.

Брытанскае мастацтва 20-га стагоддзя займае значнае месца ў калекцыі разам з працамі найбуйнейшых еўрапейскіх мастакоў, такіх, як П’ер Банар, Жорж Брак, Пабла Пікаса, Эрнст Людвіг Кірхнер, Альберта Джакамеці і Джорджыа Марандзі.

Remove ads

Галерэя выбраных экспанатаў

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads