Маства

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Маства
Remove ads

Маства́, у верхнім і сярэднім цячэнні Льва — рака ў Ровенскай вобласці Украіны і ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сцвіга (басейн Дняпра).

Хуткія факты Маства, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 172 км (у межах Беларусі 80 км). Плошча вадазбор у 2400 км² (на тэрыторыі Беларусі 800 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,1 м³/с. Агульнае падзенне ракі 64 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,37 м/км, у Беларусі 0,01 м/км.

Remove ads

Асноўныя прытокі

Гідраграфія

Пачынаецца ў Ракытніўскім раёне на вышыні 190 м над узроўнем мора. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, вусце каля вёскі Кароцічы Столінскага раёна.

Даліна невыразная, у высокай плыні месцамі трапецападобная. Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—5 км), пераважна забалочаная. Рэчышча ўмерана звілістае, разгалінаванае, у нізкай плыні каналізаванае.

У басейне ракі возера Аляшное.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads