Сцвіга

рака ў Беларусі и Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцвіга
Remove ads

Сцві́га[3] (укр.: Ствига) — рака ў Ракытніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёне Гомельскай волблдасці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.

Хуткія факты Сцвіга, Характарыстыка ...
Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня 178 км, у т.л. у межах Беларусі 112 км. Плошча вадазбору 5,3 тыс. км², у т.л. у межах Беларусі 4,3 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласці, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Будкы-Снавыдовыцкі на вышыні 188[крыніца?] м над узроўнем мора, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (па Жытомірскім Палессі на Украіне і Прыпяцкім Палессі на Беларусі).

Даліна ў вярхоўі трапецападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэднім цячэнні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км.

Рэчышча свабодна меандруе, моцна звілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў разводдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20—30 м. У сярэднім цячэнні працякае праз возера Гуска.

Каля ракі населеныя пункты Кароцічы Рычоў, Старажоўцы, Сямурадцы, Азяраны і іншыя.

Асноўныя прытокі

Справа: ручай Плаў, канал Бычок, Глушэц. Злева: рака Маства.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads